https://bel.sputnik.by/20211222/drug-energablok-belaes-atryma-ltsenzyu-na-pachatak-fzchnaga-pusku-1058896193.html
Другі энергаблок БелАЭС атрымаў ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску
Другі энергаблок БелАЭС атрымаў ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску
Sputnik Беларусь
Раней у Мінэнерга заявілі аб тым, што пуск другога энергаблока Беларускай атамнай станцыі запланаваны на 2022 год. 22.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-22T09:51+0300
2021-12-22T09:51+0300
2021-12-22T09:51+0300
белаэс
беларусь
ліцэнзія
белаэс у астраўцы
энергаблок
міністэрства энергетыкі рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_0:0:960:540_1920x0_80_0_0_ed63912926c92c5025e54c9959f6f632.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Беларускі Дзяржатамнагляд прыняў рашэнне выдаць Беларускай АЭС ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску энергаблока №2, паведамілі напярэдадні ў ведамстве.Дакументы, якія абгрунтоўваюць бяспеку АЭС у Астраўцы на прадмет выдачы ліцэнзіі на пачатак фізічнага пуску энергаблока №2, былі разгледжаны на пасяджэнні Камісіі Дзяржатамнагляду. Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне "аб падрыхтоўцы дакументаў для ўнясення адпаведных змяненняў у ліцэнзію ДП "Беларуская АЭС" у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання".Беларуская АЭСАтамную электрастанцыю ў Астраўцы ўзводзяць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ. БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага – 1200 МВт.Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года. Паводле даных Мінэнерга, з моманту ўключэння першага энергаблока ў аб'яднаную энергасістэму выпрацавана 5,7 млрд кВтг электраэнергіі.Штодзень першы энергаблок выпрацоўвае каля 28 млн кВтг электраэнергіі, што складае 22% ад агульнага аб'ёму яе вытворчасці ў краіне.Нагадаем, ядзернае паліва для другога энергаблока было дастаўлена на БелАЭС у красавіку гэтага года. На гэты час гатоўнасць блока №2 БелАЭС – 95%. У адпаведнасці з устаноўленым парадкам другі энергаблок атамнай станцыі, таксама як і першы, узяты пад ахову ўнутранымі войскамі МУС.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211220/gatonasts-drugoga-energabloka-belaes--95-1058843917.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058619376_120:0:840:540_1920x0_80_0_0_cc8ceb63c11d3d7c72457f8a971bd8ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, ліцэнзія, белаэс у астраўцы, энергаблок, міністэрства энергетыкі рб
беларусь, ліцэнзія, белаэс у астраўцы, энергаблок, міністэрства энергетыкі рб
Другі энергаблок БелАЭС атрымаў ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску
Раней у Мінэнерга заявілі аб тым, што пуск другога энергаблока Беларускай атамнай станцыі запланаваны на 2022 год.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. Беларускі Дзяржатамнагляд прыняў рашэнне выдаць Беларускай АЭС ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску энергаблока №2, паведамілі напярэдадні ў ведамстве.
Дакументы, якія абгрунтоўваюць бяспеку АЭС у Астраўцы на прадмет выдачы ліцэнзіі на пачатак фізічнага пуску энергаблока №2, былі разгледжаны на пасяджэнні Камісіі Дзяржатамнагляду. Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне "аб падрыхтоўцы дакументаў для ўнясення адпаведных змяненняў у ліцэнзію ДП "Беларуская АЭС" у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання".
"Калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на падставе прадстаўленых Дзяржатамнаглядам матэрыялаў прынята рашэнне аб выдачы ліцэнзіі ДП "Беларуская АЭС" на пачатак фізічнага пуску энергаблока №2", - гаворыцца на сайце Дзяржатамнагляду.
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы ўзводзяць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ. БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага – 1200 МВт.
Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года. Паводле даных Мінэнерга, з моманту ўключэння першага энергаблока ў аб'яднаную энергасістэму выпрацавана 5,7 млрд кВтг электраэнергіі.
"Гэта ў 2,5 раза большы, чым гадавы аб'ём спажывання электраэнергіі нафтахімічным комплексам краіны", - удакладнілі ў ведамстве.
Штодзень першы энергаблок выпрацоўвае каля 28 млн кВтг электраэнергіі, што складае 22% ад агульнага аб'ёму яе вытворчасці ў краіне.
Нагадаем, ядзернае паліва для другога энергаблока было дастаўлена на БелАЭС у красавіку гэтага года. На гэты час гатоўнасць блока №2 БелАЭС – 95%. У адпаведнасці з устаноўленым парадкам другі энергаблок атамнай станцыі, таксама як і першы, узяты пад ахову ўнутранымі войскамі МУС.
Другі энергаблок БелАЭС
бяруць пад ахову МУС - Мінэнерга
Пахвалілі за прагрэс: эксперты ENSREG
ацанілі вынікі стрэс-тэстаў на БелАЭС