https://bel.sputnik.by/20211126/drug-energablok-belaes-byaruts-pad-akhovu-mus---mnenerga-1058280200.html
Другі энергаблок БелАЭС бяруць пад ахову МУС - Мінэнерга
Другі энергаблок БелАЭС бяруць пад ахову МУС - Мінэнерга
Sputnik Беларусь
Такое рашэнне прыняла спецыяльная міжведамасная камісія на аснове дадзеных аб гатоўнасці комплексу інжынерна-тэхнічных збудаванняў фізічнай аховы. 26.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-26T17:08+0300
2021-11-26T17:08+0300
2021-11-26T17:08+0300
белаэс
беларусь
белаэс у астраўцы
энергаблок
ахова
міністэрства энергетыкі рб
мус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0e/1047386199_0:91:1200:766_1920x0_80_0_0_a00e53678711ab5594ed1c5b2c796a06.jpg
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. У адпаведнасці з устаноўленым парадкам другі энергаблок атамнай станцыі будзе ўзяты пад ахову ўнутранымі войскамі МУС, паведамілі ў прэс-службе міністэрства энергетыкі Беларусі са спасылкай на рашэнне міжведамаснай камісіі.Там дадалі, што такая мера з'яўляецца абавязковай "для падрыхтоўкі блока да этапу "Фізічны пуск".Нагадаем, у канцы чэрвеня 2021 года эксперты кансультатыўнай місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па пытаннях фізічнай аховы аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі (місія IPPAS) праводзілі двухдзённую працу на пляцоўцы Беларускай АЭС.Спецыялісты вывучалі матэрыялы па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай аховы БелАЭС, а таксама наведвалі аб'екты станцыі.У склад місіі ўваходзілі эксперты розных краін, у тым ліку з Расіі, Велікабрытаніі, Швейцарыі, Францыі, ЗША.Місія IPPAS – гэта кансультатыўная місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай аховы аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі. Яе мэта – праводзіць аналіз бягучых спраў рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі Беларусі. Спецыялісты праводзяць параўнанні нарматыўна-прававой базы, сістэм і практыкі ў сферы фізічнай ядзернай бяспекі краіны знаходжання з міжнароднымі дакументамі.АЭС у АстраўцыНагадаем, БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў ВВЭР-1200, іх сумарная магутнасць складзе 2400 мегават.Для будаўніцтва АЭС быў выбраны расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення "3+". Генпадрадчыкам будаўніцтва выступіў "Атомстройэкспорт" (структура "Росатома").У пачатку лістапада 2020 года адбылася цырымонія запуску БелАЭС. Першы энергаблок быў прыняты ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Аднак з моманту запуску ён ужо 8 разоў адключаўся ад сеткі. Апошні раз гэта адбылося 17 лістапада. Як запэўнілі ў профільным ведамстве, прычынай стала некарэктнае спрацоўванне сістэмы кіравання аб'екта. Энергаблок уключылі ў сетку праз два дні, 19 лістапада.Другі блок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2022 года. На гэты час гатоўнасць блока №2 БелАЭС - вышэйшая за 90%.Выгада відавочнаяЯк заяўляў у канцы кастрычніка 2021 года міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, праца станцыі ў Астраўцы прыносіць ужо адчувальную выгаду для бюджэту краіны. Па словах міністра, першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 4,3 млрд кілават электраэнергіі.Уключэнне АЭС у аб'яднаную энергасістэму рэспублікі пры дапамозе блока №1 дазволіла зэканоміць 1,2 мільярда кВт·г прыроднага газу, дадаў Каранкевіч.Два блокі станцыі будуць сумарна вырабляць у год каля 18,5 млрд кВт·г у год, што дазволіць замяшчаць каля 4,5 мільярда кубаметраў газу.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211125/pakhvall-za-pragres-eksperty-ensreg-atsanl-vynk-stres-testa-na-belaes-1058249783.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0e/1047386199_91:0:1158:800_1920x0_80_0_0_01ef9a0fda1898a140cf042a0a004353.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, белаэс у астраўцы, энергаблок, ахова, міністэрства энергетыкі рб, мус
беларусь, белаэс у астраўцы, энергаблок, ахова, міністэрства энергетыкі рб, мус
Другі энергаблок БелАЭС бяруць пад ахову МУС - Мінэнерга
Такое рашэнне прыняла спецыяльная міжведамасная камісія на аснове дадзеных аб гатоўнасці комплексу інжынерна-тэхнічных збудаванняў фізічнай аховы.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. У адпаведнасці з устаноўленым парадкам другі энергаблок атамнай станцыі будзе ўзяты пад ахову ўнутранымі войскамі МУС, паведамілі ў прэс-службе міністэрства энергетыкі Беларусі са спасылкай на рашэнне міжведамаснай камісіі.
"26 лістапада міжведамаснай камісіяй падпісаны акт аб гатоўнасці комплексу інжынерна-тэхнічных збудаванняў фізічнай аховы другога энергаблока БелАЭС да эксплуатацыі", - адзначылі ў ведамстве.
Там дадалі, што такая мера з'яўляецца абавязковай "для падрыхтоўкі блока да этапу "Фізічны пуск".
Нагадаем, у канцы чэрвеня 2021 года эксперты кансультатыўнай місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па пытаннях фізічнай аховы аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі (місія IPPAS) праводзілі двухдзённую працу на пляцоўцы Беларускай АЭС.
Спецыялісты вывучалі матэрыялы па пытаннях функцыянавання сістэмы фізічнай аховы БелАЭС, а таксама наведвалі аб'екты станцыі.
У склад місіі ўваходзілі эксперты розных краін, у тым ліку з Расіі, Велікабрытаніі, Швейцарыі, Францыі, ЗША.
Місія IPPAS – гэта кансультатыўная місія МАГАТЭ па пытаннях фізічнай аховы аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі. Яе мэта – праводзіць аналіз бягучых спраў рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі Беларусі. Спецыялісты праводзяць параўнанні нарматыўна-прававой базы, сістэм і практыкі ў сферы фізічнай ядзернай бяспекі краіны знаходжання з міжнароднымі дакументамі.
Нагадаем, БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў ВВЭР-1200, іх сумарная магутнасць складзе 2400 мегават.
Для будаўніцтва АЭС быў выбраны расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення "3+". Генпадрадчыкам будаўніцтва выступіў "Атомстройэкспорт" (структура "Росатома").
У пачатку лістапада 2020 года адбылася цырымонія запуску БелАЭС. Першы энергаблок быў прыняты ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Аднак з моманту запуску ён ужо 8 разоў адключаўся ад сеткі. Апошні раз гэта адбылося 17 лістапада. Як запэўнілі ў профільным ведамстве, прычынай стала некарэктнае спрацоўванне сістэмы кіравання аб'екта. Энергаблок уключылі ў сетку праз два дні, 19 лістапада.
Другі блок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2022 года. На гэты час гатоўнасць блока №2 БелАЭС - вышэйшая за 90%.
Як заяўляў у канцы кастрычніка 2021 года міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, праца станцыі ў Астраўцы прыносіць ужо адчувальную выгаду для бюджэту краіны. Па словах міністра, першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў 4,3 млрд кілават электраэнергіі.
Уключэнне АЭС у аб'яднаную энергасістэму рэспублікі пры дапамозе блока №1 дазволіла зэканоміць 1,2 мільярда кВт·г прыроднага газу, дадаў Каранкевіч.
Два блокі станцыі будуць сумарна вырабляць у год каля 18,5 млрд кВт·г у год, што дазволіць замяшчаць каля 4,5 мільярда кубаметраў газу.
БелАЭС ужо
выпрацавала 5 млрд кВт гадзін энергіі
Мінэнерга:
нота пратэсту Літвы па БелАЭС - частка інфармацыйнай кампаніі
Літва прыняла
план на выпадак аварыі на БелАЭС
Беларусь з дапамогай БелАЭС ужо
зэканоміла 154 млн долараўЛюдзей шкада: Лукашэнка
не супраць паставак электрычнасці ў Літву і Украіну