МІНСК, 27 сне – Sputnik. У Беларусі пачалася вакцынацыя падлеткаў супраць каронавіруснай інфекцыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Прышчапляцца прапануюць кітайскім прэпаратам Vero Cell ("Сінафарм"). Дзеці з 12 да 17 гадоў могуць вакцынавацца са згоды бацькоў. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, першым вакцынаваным сярод дзяцей стаў 16-гадовы хлопчык: ён прышчапіўся ў 6-й паліклініцы Мінска.
"Вакцынацыю можна прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарату і адсутнасцю супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей", – нагадалі ў ведамстве.
Дзіцячыя прышчэпкі
Вакцынаваць дзяцей у Беларусі дазволілі 21 снежня. Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка заявіў, у гэтую хвалю каронавірус "памаладзеў", хварэе ўсё больш дзяцей. Паводле яго слоў, ад бацькоў даўно паступалі запыты на дзіцячыя вакцыны, таму ён упэўнены, што попыт на такія прышчэпкі будзе.
На гэты момант у рэспубліцы гатовы прывіваць падлеткаў, але цалкам верагодна, што ўзроставую планку могуць пашырыць: паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе гаварыць.
Міністэрства аховы здароўя Расіі 24 лістапада зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса "Спутник М" для падлеткаў ва ўзросце з 12 да 17 гадоў. Акрамя таго, у Расіі рыхтуюцца да клінічных выпрабаванняў вакцыны супраць каронавіруса для дзяцей ад 6 да 11 гадоў – яны пройдуць у бліжэйшыя месяцы. А гэта значыць, што расійскі дзіцячы прэпарат ад каронавіруса ў бліжэйшы час можа з'явіцца і ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Даследаванні дзіцячай вакцыны ад каронавіруса ў Расіі зоймуць 3 месяцы
У Расіі зарэгістравана вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"
Больш за 48% беларусаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса