МІНСК, 28 сне – Sputnik. Беларусь плануе купіць новую партыю мадэрнізаваных зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2", паведаміла прэс-сакратар Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве РФ Валерыя Рашэтнікава.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія вайскоўцы хацелі б атрымаць на ўзбраенне найноўшыя расійскія сістэмы супрацьпаветранай абароны С-400.
"Зварот на пастаўку зенітных ракетных сістэм С-400 ад Рэспублікі Беларусі пакуль не паступаў. Беларускі бок плануе закупіць зенітныя ракетныя комплексы "Тор-М2", - удакладніла прэс-сакратар ФСВТС у інтэрв'ю РІА Навіны.
У сваю чаргу беларускае абароннае ведамства паведамляла, што на ўзбраенні арміі рэспублікі знаходзяцца пяць батарэй ЗРК "Тор". Першая пастаўка комплексаў "Тор" для беларускіх узброеных сіл была ажыццёўлена ў 2011 годзе, апошняя – у 2018-м.
Тор-М2 – адзін з лепшых комплексаў у свеце ў сваім класе. ЗРК здольны паражаць цэлі на вышыні да 10 і на адлегласці да 12 кіламетраў. Машына ўзброена 16 кіраванымі ракетамі, інтэрвал пуску паміж якім не больш за дзве секунды.
Пачынаючы са снежня 2018 года адна з батарэй ЗРК расійскай вытворчасці нясе службу ў раёне БелАЭС, іх задача – ахова паветранай прасторы на паўночна-заходнім напрамку.
Аляксандр Лукашэнка падчас падыходу да прэсы на вучэннях "Захад-2021" расказаў, што беларускае войска да 2025 года атрымае ад расійскага боку ўзбраенняў на агульную суму каля аднаго мільярда долараў.
Чытайце таксама:
У Расіі стварылі ракету для ўдарных беспілотнікаў
Крэмль пракаменціраваў пастаўкі ЗРК С-400 у Беларусь
Новы модуль: мадэрнізаваны беларускі БТР пакажуць у Расіі