Перастаём капіраваць фантомныя ўзоры Захаду: Гігін аб новай Канстытуцыі

Пытанне механізма вылучэння дэлегатаў Усебеларускага народнага схода яшчэ трэба будзе заканадаўча аформіць, лічыць вядомы палітычны эксперт Вадзім Гігін.
Sputnik
Абнародаваны і вынесены на ўсенароднае абмеркаванне праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі, інфармацыя аб гэтым з'явілася на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. Навіну пракаменціраваў вядомы палітычны эксперт, старшыня Беларускага таварыства "Знание" Вадзім Гігін.

"Пасля ўсенароднага абмеркавання Канстытуцыю вынясуць на рэферэндум і гэта цалкам дэмакратычны працэс. Прынцыпова, што мы перастаём капіраваць нейкія заходнія ўзоры, часта фантомныя. Мы сцвярджаем, што абапіраемся на ўласны вопыт дзяржаўнасці, сваю мадэль народаўладдзя ў выглядзе Усебеларускага народнага схода, які надзяляецца вельмі шырокімі паўнамоцтвамі", - сказаў суразмоўнік Sputnik.

Як будуць вылучацца дэлегаты Усебеларускага народнага схода – пытанне, якое яшчэ трэба будзе заканадаўча аформіць. На думку Гігіна, на Сходзе павінны быць прадстаўлены ўсе пласты і палітычныя сілы беларускага грамадства, у тым ліку і тыя, якія не прадстаўлены ў парламенце.
Каментарый старшыні Беларускага таварыства "Знание" Вадзіма Гігіна слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
Апублікаваны праект змен у Канстытуцыю Беларусі
МЗС РФ: Захад можа ўчыніць правакацыю ў Беларусі падчас рэферэндуму
Больш за палову беларусаў гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне
Аўтар першай Канстытуцыі Беларусі сказаў, што зменіцца з прыняццем новай
Сіл і сродкаў дастаткова, каб рэферэндум прайшоў спакойна - Барсукоў