Аўтар першай Канстытуцыі Беларусі сказаў, што зменіцца з прыняццем новай

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2021
Падпісацца
Галасаванне па новым праекце Асноўнага закона рэспублікі, згодна з планамі беларускіх улад, адбудзецца ў лютым наступнага года.
МІНСК, 9 ліс – Sputnik. Змяненні ў Асноўны закон Беларусі накіраваны на далейшую дэмакратызацыю ў рэспубліцы, сказаў загадчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ Рыгор Васілевіч падчас экспертнай сесіі Асацыяцыі знешнепалітычных даследаванняў імя А.А.Грамыкі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у выпадку з унясеннем змяненняў у Канстытуцыі размова ідзе аб мадэрнізацыі яе палажэнняў, якія датычацца ўдасканалення сістэмы стрыманняў і проціваг.

"Я лічу тыя змены, якія падрыхтаваны Канстытуцыйнай камісіяй (канчатковы варыянт я яшчэ не бачыў), былі накіраваны на далейшы працэс дэмакратызацыі нашага грамадска-палітычнага жыцця, на ўмацаванне праў і свабод грамадзян".

Рыгор Васілевіч
загадчык кафедры канстытуцыйнага права БДУ
На яго думку, у Беларусі і Расіі ў рамках канстытуцыйнага працэсу вялікая ўвага ўдзяляецца наданню легітымнасці дзейнасці органаў дзяржаўнай улады.
"Гэта не што іншае, як умацаванне прадстаўнічай галіны ўлады", - звярнуў увагу адзін з аўтараў першай Канстытуцыі ў суверэннай гісторыі Беларусі.

Галіны ўлады

Рыгор Васілевіч нагадаў, што існуе падыход, паводле якога ёсць тры галіны ўлады, таму ў новай Канстытуцыі трэба замацаваць яшчэ і паняцце прадстаўнічай галіны ўлады.
"Таму што народ ажыццяўляе сваю ўладу праз прадстаўнічыя органы. Безумоўна, парламент таксама з'яўляецца і заканадаўчым, і прадстаўнічым органам. Мы актыўна працуем над вызначэннем статусу Усебеларускага народнага схода. Гэта новы орган для нашай прававой рэчаіснасці з пункту гледжання надзялення яго сур'ёзнымі ўладнымі паўнамоцтвамі", - асабліва адзначыў Васілевіч.
Пасля чаго нагадаў, што ў рэспубліцы з 1996 года ёсць практыка правядзення Усебеларускага народнага схода, але рашэнні форуму мелі дарадчы характар.
"Цяпер размова ідзе аб тым, каб Усебеларускі народны сход валодаў важнейшымі паўнамоцтвамі па вызначэнню стратэгіі развіцця нашай дзяржавы і грамадства. Гэта, вядома, будзе аказваць уплыў і на развіццё, паглыбленне саюзніцкіх адносін з Расійскай Федэрацыяй, на рэалізацыю Саюзнай дамовы", - канстатаваў загадчык кафедрай канстытуцыйнага права БДУ.
Прычым ён дадаў, што гэта работа накіравана на ўмацаванне прадстаўнічай улады, на вяршыні якой можа аказацца Усебеларускі народны сход. Гэта будзе садзейнічаць удасканаленню беларускай палітычнай сістэмы і працэсу дэмакратызацыі.

Фарміраванне УНС

Рыгор Васілевіч асобна ўдакладніў, што яшчэ ідзе праца над тым, як будзе фарміравацца Усебеларускі народны сход, але ён будзе масавым, шырокім.
"Гэта вырашыць іншую вельмі важную праблему - актыўнага ўдзелу выбаршчыкаў у выбарах", - выказаў меркаванне беларускі юрыст. На яго думку, органы ўлады набываюць большы аўтарытэт, калі людзі ўдзельнічаюць у іх выбары.
Цяпер беларускія ўлады надаюць увагу развіццю мясцовага самакіравання, і карысным у гэтым плане з'яўляецца вопыт Расійскай Федэрацыі. Таксама будзе прапрацоўвацца пытанне балансіроўкі паўнамоцтваў паміж Усебеларускім народным сходам, парламентам, прэзідэнтам, урадам.
"Мы павінны правесці гэту работу такім чынам, каб не было супярэчнасцей і канфліктаў паміж галінамі ўлады, каб гэта, сапраўды, было ўзаемадзеянне. Канструктыўнае ўзаемадзеянне заўсёды карысна для дзяржавы і грамадства. Гэта, мусіць, адзін з самых складаных момантаў", - лічыць Васілевіч.
Лукашэнка на сустрэчы з рабочай групай па дапрацоўцы праекта новай Канстытуцыі краіны - Sputnik Беларусь, 1920, 21.10.2021
Лукашэнка: Беларусь павінна быць прэзідэнцкай рэспублікай
Чытайце таксама:
Лукашэнка пра новую Канстытуцыю: атрымаў варыянт, азнаёміўся, ёсць што абмяркоўваць
Ярмошына назвала, колькі выдаткуюць на правядзенне рэферэндуму па Канстытуцыі
Сіл і сродкаў дастаткова, каб рэферэндум прайшоў спакойна - Барсукоў
Лукашэнка заявіў, што Беларусь выстаіць, калі яго будуць слухаць
Стала вядома, калі беларусы змогуць абмеркаваць праект новай Канстытуцыі
Лукашэнка: Канстытуцыя расставіць кропкі ў пытанні пра паўнамоцтвы
Новая Канстытуцыя: урад будзе фарміраваць прэм'ер
Стужка навiн
0