МІНСК, 29 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядуць у сераду вочную сустрэчу ў Санкт-Пецярбургу, дзе напярэдадні прайшоў нефармальны саміт СНД.
Плануецца, што лідары прымуць удзел у матчы зорак айчыннага хакея, які пройдзе ў піцерскім лядовым палацы "Юбілейны". Гэтыя планы раней пацвярджалі ў беларускай і расійскай прэзідэнцкіх прэс-службах.
Акрамя кіраўнікоў дзяржаў, на лёд выйдуць легендарныя ігракі – Вячаслаў Фяцісаў, Аляксандр Гуськоў, Ілья Кавальчук, Віталь Прохараў і іншыя.
Пакуль незразумела, у якіх камандах і пад якімі нумарамі згуляюць Лукашэнка і Пуцін. Мінулы раз – у лютым 2020-га – на лёд яны выходзілі ў адной камандзе: беларускі лідар пад нумарам 1, а прэзідэнт РФ – пад 11-м нумарам. Асісціраваў тады двум прэзідэнтам і Мікалай Лукашэнка ў джэрсі са звыклым нумарам 31. Не выключана, што і на гэты раз прэзідэнты згуляюць разам.
Як раней паведамляў беларускі бок, Лукашэнка і Пуцін да хакея абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў 2021 годзе
Сёлета абодва прэзідэнты размаўлялі па тэлефоне і часта праводзілі вочныя сустрэчы. Апошні раз прэзідэнты бачыліся ў Маскве 9 верасня. Там яны ўзгаднілі 28 інтэграцыйных праграм для Беларусі і Расіі, якія 4 лістапада былі зацверджаны.
Да гэтага Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу, а ў траўні – у Сочы. Таксама яны размаўлялі ў красавіку і лютым, усе перамовы праходзілі на расійскай тэрыторыі.
Піцерскі саміт
У аўторак, 28 снежня, у паўночнай сталіцы Расіі ўпершыню з 2019 года адбылася вочная сустрэча кіраўнікоў краін СНД. Яе ініцыятарам выступіў Уладзімір Пуцін.
На нефармальнай сустрэчы лідары Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана падвялі вынікі старшынства беларускага боку ў Садружнасці і абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва. Адной з галоўных тэм саміту стаў каронавірус і барацьба з ім.
Мерапрыемства завяршыла юбілейны для СНД год: у снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне напярэдадні сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу
Лукашэнка заявіў, што ніводзін прагноз па каронавірусе не спраўдзіўся
Нефармальная сустрэча кіраўнікоў краін СНД - трансляцыя