МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн сёння маюць намер правесці тэлефонную размову, гэта праанансавалі як у Крамлі, так і Белым Доме.
Размова прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна значыцца ў графіку амерыканскага лідара ў 3:30 апоўдні – у Маскве ў гэты час будзе амаль апоўначы – 23:30.
Прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі (СНБ) Белага дома Эмілі Хорн паведаміла, што Байдэн падчас размовы з Пуціным плануе абмеркаваць "шэраг тэм, уключаючы будучае дыпламатычнае ўзаемадзеянне з РФ".
Сустрэчы і перамовы прэзідэнтаў
Гэта будзе ўжо другая размова двух прэзыдэнтаў за апошні месяц. Раней 7 снежня Пуцін і Байдэн правялі перамовы ў фармаце тэлемоста, яны працягнуліся дзве гадзіны і праходзілі ў закрытым рэжыме. Прэсе былі паказаны толькі першыя кадры сустрэчы ў анлайн фармаце.
Тады кіраўнікі дзяржаў у асноўным абмяркоўвалі сітуацыю вакол Украіны, пашырэнне блока НАТА, а таксама іншыя пытанні міжнароднага парадку дня.
Напярэдадні перагавораў Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што двухбаковыя адносіны Расіі і ЗША "працягваюць заставацца ў дастаткова жаласным стане" і заклікаў не чакаць прарыву ад перагавораў Пуціна і Байдэна.
Першая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў прайшла ў вочным фармаце ў Жэневе сёлета ў чэрвені. Тады перамовы доўжыліся амаль пяць гадзін, уключаючы перапынак.
Па выніках саміту расійскі лідар заявіў, што дамовіўся з амерыканскім калегам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні.
Чытайце таксама:
НАТА ігнаруе інтарэсы РФ і адмаўляецца ад дыялогу – Мінабароны
Захарава: ЗША надзялілі сябе правам сусветнага антыкарупцыйнага аўдытара
Пасяджэнне Савета Расія - НАТА могуць правесці 12 студзеня
МЗС РФ абазначыла ключавое пытанне на перамовах Расіі, ЗША і НАТА
Пуцін распавёў пра саюз з Мінскам, пашырэнне НАТА і працу з Кіевам