Лідары Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка ўжо не ўпершыню гуляюць у хакей у адной камандзе. Чарговы прэзідэнцкі матч адбыўся напярэдадні пасля трохгадзінных перагавораў у Санкт-Пецярбургу, падчас якіх сярод іншых тэм прагучала і падзяка беларускага лідара ў адрас Расіі за падтрымку ў "цяжкі санкцыйны час".
Пасля афіцыйнай сустрэчы лідары дзвюх краін перайшлі да нефармальных зносін – Пуцін і Лукашэнка выйшлі на лёд у адной камандзе – "белых", яны перамаглі "чырвоных" сапернікаў з разгромным лікам 18:7.
Аляксандр Лукашэнка адзначыўся дзвюма шайбамі, яго сын Мікалай забіў у вароты "чырвоных" чатыры шайбы, Уладзімір Пуцін закінуў больш за ўсіх – сем, адкрыўшы лік ужо на 3-й хвіліне.
У склад прэзідэнцкай дружыны ўвайшлі знакамітыя хакеісты, у тым ліку алімпійскія чэмпіёны Вячаслаў Фяцісаў, Аляксей Жамноў, Аляксей Касатонаў і Ілья Кавальчук. У выніку сяброўская сустрэча завяршылася з лікам 18:7 на карысць каманды прэзідэнтаў.
Таксама на Sputnik:
У адной камандзе, але ў розных звеннях: Лукашэнка і Пуцін згулялі ў хакей
Пуцін: аб'ёмы гандлю Расіі і Беларусі растуць, нягледзячы на COVID
Лукашэнка сказаў, што разабраўся ў хітраспляценнях палітыкі дзякуючы РФ
Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку кааперацыі ў авіябудаванні
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу – відэа