Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка сказаў, што разабраўся ў хітраспляценнях палітыкі дзякуючы РФ

© пресс-служба КремляПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2021
Падпісацца
Беларускія ўлады на працягу гэтага года сутыкнуліся з увядзеннем некалькіх пакетаў эканамічных санкцый, якія закранулі асноўныя гаспадарчыя галіны.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Лідары краін постсавецкай прасторы разумеюць, што адбываецца, дзякуючы падтрымцы Расіі, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Канстанцінаўскім палацы.
Паводле яго слоў, учора падчас нефармальнага саміту СНД удалося выйсці на канкрэтныя рашэнні ў гуманітарнай сферы, якія датычацца рускай мовы і навукі.
"Мы яшчэ раз убачылі, што кіраўнікі постсавецкіх рэспублік, і Беларусь у тым ліку, цудоўна разумеюць сітуацыю, якая вакол нас, і разабраліся ва ўсіх хітраспляценнях сусветнай палітыкі. Дзякуючы Расіі, вядома", - падкрэсліў беларускі лідар.
Пасля чаго канстатаваў, што Расіі заўсёды даставалася за гэта, але яна паказала сваю надзейнасць, падтрымаўшы беларускія ўлады.
"Паводзіны ўсіх нас, кіраўнікоў дзяржаў (СНД), сведчылі аб тым, што мы разумеем, што адбываецца. Людзі разумеюць у нашых дзяржавах. І вельмі вялікі крэн, я ўжо чалавек вопытны ў гэтым плане. Вялікі крэн адбыўся ў бок нашага яднання, разам вырашаць пытанні", - заявіў ён.

Расія падтрымлівае Беларусь

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ва ўрадах дзвюх краін створаны рабочыя групы, якія займаюцца сумеснымі пытаннямі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Яны павінны рэалізаваць у выглядзе законаў дамоўленасці, якія былі дасягнуты на вышэйшым узроўні.
"Натуральна, вы ведаеце сітуацыю ў Беларусі. Я вам вельмі ўдзячны. Вельмі ўдзячны вам асабіста найперш за тое, што вы зрабілі для Беларусі, і за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам", - адзначыў ён.
Пасля чаго сказаў: "Не хачу вам ліслівіць, справа не ў ліслівасці, а справа ў тым, што любая прапанова, якую мы ўносім, або просьба – вы робіце даручэнне тым ці іншым людзям. Адгукаюцца і кампаніі расійскія, і ўрад, і банкі – ідуць нам насустрач, падтрымліваючы нас у гэты цяжкі санкцыйны час. Нас працягваюць душыць, душыць, душыць".
Беларускі лідар нагадаў, што супраць улад рэспублікі ўжо ўвялі пяць пакетаў санкцый: "Пагаворваюць аб шостым нейкім пакеце. Прытым бязглуздыя, нікому не патрэбны гэтыя санкцыі".
"І тое, што мы прыбавілі тавараабарот і ВУП у нас вырас за гэты санкцыйны год на фоне пандэміі, - у гэтым вялікая заслуга Расійскай Федэрацыі. І нашых сяброў, няхай у меншай ступені, на міжнароднай арэне", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Я вам публічна, шчыра за гэта дзякую", - асабліва адзначыў ён чарговы раз.

Супрацоўніцтва ў ВПК

Паводле яго слоў, як бы ні складваліся публічныя адносіны, беларускі бок ніколі не застанецца ў даўгу.
"Думаю, што мы многае яшчэ зможам зрабіць. Я вас даўно прасіў, каб не спынялі супрацоўніцтва ў абароннай галіне і ВПК", - нагадаў беларускі лідар.
Пры гэтым ён сказаў, што ўжо звярнуўся з просьбай не спыняць сумесныя вучэнні, каб працягвалася стварэнне цэнтраў па навучанні беларускіх вайскоўцаў. Найперш яны будуць навучацца валоданню найноўшымі ўзорамі расійскай ваеннай тэхнікі.

"Працэс вучэнняў спыняць не трэба. Я ведаю, вы і вашыя вайскоўцы разглядаеце мае прапановы па вучэннях на тэрыторыі Беларусі. Хацелася б, каб гэтыя рашэнні былі прыняты вамі. Гэта на карысць беларуска-расійскім адносінам будзе. Гэта значыць, па ўсіх напрамках мы супрацоўнічаем і будзем гэта рабіць заўсёды", - падкрэсліў яшчэ раз Аляксандр Лукашэнка.

Уладзімір Макей і Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 08.12.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Макей і Мезенцаў абмеркавалі рэалізацыю інтэграцыйных дакументаў
Чытайце таксама:
Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку кааперацыі ў авіябудаванні
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу – відэа
Пуцін распавёў пра саюз з Мінскам, пашырэнне НАТА і працу з Кіевам
Масква і Мінск паспяхова адпрацавалі задачы на вучэннях "Захад-2021" – Пуцін
Генштаб аб ваеннай дактрыне Саюзнай дзяржавы: мы ніколі не развяжам вайну
Стужка навiн
0