Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

У адной камандзе, але ў розных звеннях: Лукашэнка і Пуцін згулялі ў хакей

© Telegram / Пул первогоЛік у матчы
Лік у матчы - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2021
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі выйшаў на лёд пад нумарам "01", яго расійскі калега пад нумарам "11".
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля перагавораў у Санкт-Пецярбургу ўвечары згулялі ў хакей.
Лідары дзвюх краіны выйшлі на лёд у адной камандзе – "белых". Пуцін адкрыў лік у матчы ўжо на 3-й хвіліне. Потым ён адправіўся на лаўку запасных, і яго змяніла звяно Лукашэнкі, які таксама вызначыўся дакладным ударам у вароты.
У склад прэзідэнцкай дружыны ўвайшлі знакамітыя хакеісты, у тым ліку алімпійскія чэмпіёны Вячаслаў Фяцісаў, Аляксей Жамноў, Аляксей Касатонаў і Ілья Кавальчук.
У выніку сяброўская сустрэча завяршылася з лікам 18:7 на карысць прэзідэнцкай каманды. Чатыры шайбы за каманду "белых" закінуў малодшы сын беларускага лідара Мікалай.
Гэта не першы хакейны матч з удзелам прэзідэнтаў Расіі і Беларусі. Пуцін і Лукашэнка згулялі ў хакей пасля перамоў у Сочы ў лютым 2020 года. Іх зборная таксама разграміла апанентаў – 13:4.
Раней 29 снежня кіраўнікі Расіі і Беларусі правялі перагаворы ў Санкт-Пецярбургу. Іх сустрэча доўжылася тры гадзіны. Лукашэнка, сярод іншага, падзякаваў Пуціну за падтрымку ў "цяжкі санкцыйны час".
Беларускі лідар прыбыў у Пецярбург у аўторак і прыняў удзел у саміце СНД, дзе абмяркоўваліся вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў гэтым годзе.
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку кааперацыі ў авіябудаванні
Лукашэнка сказаў, што разабраўся ў хітраспляценнях палітыкі дзякуючы РФ
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Санкт-Пецярбургу – відэа
Стужка навiн
0