МІНСК, 4 сту – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год", паведамілі напярэдадні ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адзначаецца, што бюджэт краіны і разліковыя паказчыкі па бюджэтах абласцей і Мінска распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам існуючай эканамічнай сітуацыі.
На што патрацяць грошы?
Даходы бюджэту прагназуюцца ў суме 27,8 мільярда рублёў. Пры гэтым захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў – значную іх частку складуць выдаткі на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамогі, іншыя выплаты, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў.
Раней праект бюджэту быў ухвалены Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага схода і Саветам Рэспублікі.
Паведамлялася, што ў гэтым годзе мясцовым саветам дэпутатаў дазволяць павялічваць стаўку падатку на прыбытак, каб папаўняць лакальны бюджэт. Праўда, з абмежаваннем 2%.
"Кансалідаваны бюджэт сфарміраваны з дэфіцытам, якога не трэба баяцца. Бюджэт звярстаны па інэрцыйным сцэнарыі, што добра. 45% бюджэту прадугледжвае сацыяльную накіраванасць, гэта значыць усе сацыяльныя абавязацельствы нашай дзяржавы будуць выкананы", - адзначала старшыня камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода па эканоміцы, бюджэце і фінансам Таццяна Рунец.
У прыватнасці, на ахову здароўя выдзелілі 8,4 мільярда рублёў (рост на палову ў параўнанні з 2019 годам), на адукацыю – 8,6 мільярда.
У Савеце Рэспублікі ўдакладнілі, што бюджэтныя сродкі таксама пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторый, утрыманне дарог, нацыянальную і харчовую бяспеку.
Асноўнымі крыніцамі падатковых паступленняў стануць падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.
Чытайце таксама:
Харчэмбарга, пенсіі, падаткі: што змянілася ў Беларусі з 1 студзеня?
Вырастуць штрафы і падаткі: у Беларусі павялічылі базавую велічыню
Дзеянне сямейнага капіталу пашыраць у Беларусі