У Вялікім тэатры Беларусі новы дырэктар

Вячаслаў Гарбузоў пратрымаўся на пасадзе дырэктара Вялікага тэатра Беларусі 8 месяцаў.
Sputnik
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Оперны тэатр узначаліла рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава, паведамілі Sputnik у Вялікім.
Яна змяніла на гэтай пасадзе Вячаслава Гарбузова, які ўзначальваў Вялікі тэатр з траўня 2021 года. Да яго ўстановай кіраваў Аляксандр Петровіч.
Што да Дулавай, яна займала пасаду рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Як удакладнілі Sputnik у Міністэрстве культуры, у аўторак, 4 студзеня, новага дырэктара калектыву тэатра прадставіў міністр культуры Анатоль Маркевіч.
Дулава родам з Мінска. Скончыла Ленінградскую ордэна Леніна дзяржаўную кансерваторыю імя Рымскага-Корсакава, а таксама яе аспірантуру. Выкладала ў БДАА (тады яшчэ – кансерваторыі імя Луначарскага), была дацэнтам і прафесарам акадэміі. У 2010 годзе назначана рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
З'яўляецца членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Дулава ўваходзіць у склад Камісіі па абнаўленні Канстытуцыі Беларусі.
Вяртанне "Дзікага палявання караля Стаха"
Таксама на Sputnik:
Рылатка: у 2022-м культура ў Беларусі будзе наўпрост залежаць ад прышчэпак
"Я ўлюблівы, як дзеці": Юрый Траян аб прэм'еры балета "Канёк Гарбунок"
Новы тэатральны сезон: з актрыс – у рэжысёры