МІНСК, 7 сту - Sputnik. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян Беларусі з праваслаўнымі Калядамі, адпаведнае паведамленне размешчана на сайце кіраўніка дзяржавы.
Ён адзначыў, што калядныя дні прасякнуты неспасціжнай глыбінёй і высокім сэнсам, у гэты час з асаблівай радасцю ўспрымаюцца "такія простыя чалавечыя пачуцці, як міласэрнасць і спагада, самаахвярнасць і цярпенне".
"Гэтае свята мы заўсёды сустракаем пад звон званоў у коле сям'і. Дзелімся добрымі думкамі і пачуццямі з роднымі і блізкімі. Менавіта іх любоў і падтрымка дапамагаюць нам пераадольваць цяжкасці, умацоўваюць веру ў свае сілы і даюць упэўненасць у заўтрашнім дні", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў беларусам міру, дабра, дабрабыту і здароўя.
Праваслаўе - самая шматлікая канфесія ў Беларусі. Цяпер у Беларусі налічваецца 15 праваслаўных епархій, у якіх адкрыты і дзейнічаюць больш за 1,3 тысячы храмаў, больш за 30 манастыроў.
Чытайце таксама:
Як зрабіць калядную маску: кажухі навыварат і сапраўдныя рогі
Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі: найлепшыя вершы ў святочнай чытанцы
Калядныя спевы: я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена