МІНСК, 7 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прыняў рашэнне ўзяць больш жорсткі курс на захаванне суверэнітэту і незалежнасці, а таксама на ўмацаванне сувязей з дружалюбнымі і брацкімі краінамі.
Пра гэта ён расказаў у Мінску ў пятніцу, наведваючы ў Раство адзін з храмаў у беларускай сталіцы.
"Павінен вам сказаць, што гэты год будзе няпростым. Свет зменіцца вельмі сур'ёзна. Свет зменіцца ў плане аб'яднання народаў і дзяржаў у саюзы. Такім дзяржавам, як мы, у адзіночку не проста будзе цяжка выжыць, - будзе немагчыма", - цытуе Лукашэнку дзяржагенцтва БелТА,
Пры гэтым ён зазначыў, што прыняты шэраг важных рашэнняў.
"(…) я ўзяў больш жорсткі курс на тое, каб захаваць наш суверэнітэт і незалежнасць, каб мы былі дзяржавай. Але былі ў цесным звязку з нашымі бліжэйшымі сябрамі і братамі", - сказаў ён і ўдакладніў, што гэта Расія, Казахстан і Украіна.
Пра Украіну
Гаворачы аб неабходнасці развіцця адносін з брацкай Украінай, Лукашэнка адзначыў: "Усё роўна, што там адбываецца сёння. Там народ бяздольны да крайнасці. Так доўга працягвацца не можа. (…) І нам трэба зрабіць усё, каб вярнуць Украіну ва ўлонне нашай сапраўднай веры" .
Па словах Лукашэнкі, у суседняй Украіне адбыўся раскол не толькі па рэлігійных кірунках. "Гэта тое, што і нам хацелі ў 2020 годзе паднесці - аўтакефалію, раскол нашай царквы, і гэтак далей і да таго падобнае. Вы гэта ўсё ведаеце. Мы гэтага пазбеглі. І я не хачу, каб гэта паўтарылася ў нашых суседзяў", - падкрэсліў Лукашэнку.