Народныя і хрысціянскія традыцыі для жыхароў Палесся - гэта тое, што продкі завяшчалі ім захоўваць і берагчы на працягу ўсяго жыцця. Сёлета ў аграгарадку Прыбаловічы калядаваць адправіліся і дарослыя, і дзеці. Народныя песні і танцы каля дамоў вяскоўцаў пачаліся адразу пасля каляднай службы і гучалі ва ўсіх кутках дастаткова вялікай нават па палескіх мерках вёскі да самай ночы. З калядным гуртом самадзейнага калектыва "Купалінка" прагуляўся і журналіст Sputnik.
Адзін з галоўны персанажаў - Каза-работнік, якую гаспадары кожнай хаты частуюць прысмакамі, вясковым салам і моцнымі напоямі. Многія клічуць калядоўшчыкаў у дом да святочнага стала з куццёй, грыбным супам і іншымі палескімі дэлікатэсамі.
Таксама на Sputnik:
Як беларусы сустрэлі праваслаўныя Каляды – фота
Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі: найлепшыя вершы ў святочнай чытанцы
Калядныя спевы: я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена