Вакцынацыя дзяцей ад CОVID-19 унесена ў спіс прафілактычных прышчэпак

У Беларусі прышчапляць дзяцей ад каронавіруса пачалі 27 снежня, вакцынавацца прапануюць кітайскім прэпаратам Vero Cell ("Сінафарм").
Sputnik
МІНСК, 8 сту - Sputnik. Вакцынацыя дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў ад каронавіруса ўнесена ў спіс абавязковых прафілактычных прышчэпак, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.
Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя, "пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях дапоўнены прышчэпкай супраць інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19, для дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў".
У Беларусі прышчапляць дзяцей ад каронавіруса пачалі 27 снежня. Вакцынавацца прапануюць кітайскім прэпаратам Vero Cell ("Сінафарм"). Дзеці з 12 да 17 гадоў могуць прышчапляцца са згоды бацькоў.
"Вакцынацыю можна прайсці не раней за 6 месяцаў пасля перанесенай дзіцем інфекцыі COVID-19, у адпаведнасці з інструкцыяй па медыцынскім прымяненні імунабіялагічнага лекавага сродку, агульнай характарыстыкай лекавага прэпарата і адсутнасцю супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей", – нагадалі ў ведамстве.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, адну дозу вакцыны атрымалі ўжо больш за 3,7 тысячы дзяцей.

Дзіцячыя прышчэпкі

Вакцынаваць дзяцей у Беларусі дазволілі 21 снежня. Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка заявіў, у гэтую хвалю каронавірус "памаладзеў", хварэе ўсё больш дзяцей. Паводле яго слоў, ад бацькоў даўно паступалі запыты на дзіцячыя вакцыны, таму ён упэўнены, што попыт на такія прышчэпкі будзе.
На гэты момант у рэспубліцы гатовы прышчапляць падлеткаў, але цалкам верагодна, што ўзроставую планку могуць пашырыць: паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе гаварыць.
Міністэрства аховы здароўя Расіі 24 лістапада зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса "Спутник М" для падлеткаў ва ўзросце з 12 да 17 гадоў. Акрамя таго, у Расіі рыхтуюцца да клінічных выпрабаванняў вакцыны супраць каронавірусы для дзяцей ад 6 да 11 гадоў - яны пройдуць у бліжэйшыя месяцы. А гэта значыць, што расійскі дзіцячы прэпарат ад каронавіруса ў бліжэйшы час можа з'явіцца і ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Амаль 52% беларусаў прышчапіліся ад каронавіруса
У Беларусі пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя дазволіла вакцынаваць дзяцей ад COVID-19