МІНСК, 10 сту - Sputnik. Генпракуратура накіравала даручэнні аб прававой дапамозе па справе аб генацыдзе беларускага народа ў 17 краін, аб гэтым у эфіры СТБ расказаў кіраўнік следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе Генеральнай пракуратуры Валерый Талкачоў.
Ён адзначыў, што не ўсе дзяржавы гатовы аказваць садзейнічанне, і прывёў у якасці прыкладу Літву і Латвію, якія ў такой дапамозе адмовілі і матывавалі гэта пытаннямі сваёй нацыянальнай бяспекі.
"Фактычна мы бачым, што яны не хочуць аказваць нам дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы супраць чалавецтва, масавага забойства мірнага насельніцтва і дапамагчы нам аднавіць тую гістарычную справядлівасць і паказаць маштабы трагедыі беларускага народа", - лічыць Талкачоў.
Кіраўнік следчай групы звярнуў увагу на актыўную дапамогу з боку Расіі, якая дала магчымасць спецыялістам працаваць са сваімі архіўнымі дакументамі.
"Адбіраюцца толькі тыя дакументы, якія маюць непасрэдную інфармацыйную базу, звесткі, якія маюць дачыненне да абставін расследавання. Наогул, работа з архівамі важная, гэта адна з крыніц доказнай базы", – сказаў Талкачоў, адзначыўшы, што следчая група Генпракуратуры наведала Маскву, дзе працавала з дзяржаўным архівам Расіі.
Закон аб генацыдзе беларускага народа
7 студзеня Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд адпаведным Асноўнаму закону рэспублікі.
У канцы мінулага года заканадаўчы акт зацвердзілі палата прадстаўнікоў і сенат, а потым яго падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле ацэнкі Канстытуцыйнага суда, закон накіраваны на захаванне гістарычнай памяці, процідзеянне фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, а таксама на ўмацаванне нацыянальнай бяспекі краіны.
Ініцыятарам распрацоўкі такога закону выступіла Генеральная пракуратура Беларусі. Тэкст змясціўся на дзвюх старонках. У ім прадугледжана юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года).
Закон прадугледжвае крымінальную адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, у тым ліку праз размяшчэнне інфармацыі ў СМІ ці ў інтэрнэце.
Чытайце таксама:
Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ
Швед накіраваў у Саўмін прапановы па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду
Палата прадстаўнікоў прыняла праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа"