МІНСК, 12 сту – Sputnik. Справа ў дачыненні да Алеся Пушкіна накіравана ў суд, яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Мастак абвінавачваецца ў рэабілітацыі нацызму, а таксама ў здзеках з дзяржсімвалаў. Следчыя высветлілі, што з 21 па 24 сакавіка 2021 года Пушкін правёў вулічны перформанс у Кіеве, падчас якога зняважыў дзяржаўны сцяг Беларусі.
"Падчас папярэдняга следства ўстаноўлена, што абвінавачаны ўчыніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый", - адзначылі ў пракуратуры.
Там дадалі, што справу вывучылі ўсебакова, поўна і аб'ектыўна, і кваліфікацыя дзеяння абвінавачанага па двух артыкулах з’яўляецца дакладнай. Яму пагражае да 12 год пазбаўлення волі, мастак знаходзіцца пад вартай ужо каля 10 месяцаў.
Акрамя таго, у ведамстве адзначылі, што "героі творчасці Алеся Пушкіна ў гады Другой сусветнай вайны выконвалі, а таксама наўмысна садзейнічалі выкананню загадаў нацысцкіх структур і арганізацый, прызнаных злачыннымі прыгаворам Міжнароднага ваеннага трыбунала".
Чым вядомы Алесь Пушкін?
Як раней адзначалі ў СК, у мінулым годзе мастак пісаў партрэты памагатых нацысцкіх злачынцаў у "вобразе беларускіх патрыётаў і гераічных асоб" і размяшчаў іх на выставах і ў інтэрнэце. Паводле слоў следчых, Пушкін маляваў галоўнага арганізатара атрадаў акупацыйнай паліцыі нямецкай групы армій "Цэнтр", якая дзейнічала ў тыле, на тэрыторыі акупіраванай Беларусі Міхаіла Вітушкі, бургамістра Віцебска Усевалада Радзько, які супрацоўнічаў з фашыстамі і быў завербаваны Абверам.
Акрамя гэтага, Пушкін удзельнічаў у рэстаўрацыі і абнаўленні храмавых роспісаў шматлікіх цэркваў і касцёлаў. Працаваў у "Белрэстаўрацыі".
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ
Факты аб генацыдзе беларусаў у шасці тамах: што ўвайшло ў шакавальны зборнік?
"На Беларусі не спынімся": прэзідэнт аб расследаванні генацыду
Новыя выклікі: ініцыятывы Беларусі па недапушчэнні рэабілітацыі нацызму
Пакаранне за рэабілітацыю нацызму і абразу ветэранаў зрабілі больш жорсткім у Расіі