https://bel.sputnik.by/20220111/bolsh-za-160-tamo-sprava-10-anarkhsta-radykala-nakravana-prakuroru--mnsku-1059405766.html
Больш за 160 тамоў: справа 10 анархістаў-радыкалаў накіравана пракурору ў Мінску
Больш за 160 тамоў: справа 10 анархістаў-радыкалаў накіравана пракурору ў Мінску
Sputnik Беларусь
Частка фігурантаў крымінальнай справы скрываецца за мяжой, яны аб'яўлены ў вышук, іх крымінальная справа выдзелена ў асобную вытворчасць. 11.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-11T14:25+0300
2022-01-11T14:25+0300
2022-01-11T14:25+0300
мінск
мяжа
пратэсты пасля выбараў у беларусі
крымінальная справа
пракурор
анархісты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_69784e6f0b4d94f54057297e21240444.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. УСК па Мінску завяршыў расследаванне крымінальнай справы па факце стварэння злачыннай арганізацыі, па якой праходзяць 10 абвінавачаных, сярод якіх ёсць жанчыны, паведамілі Sputnik у Следчым камітэце.Крымінальная справа была ўзбуджана па матэрыялах ГУБАЗіК МУС, у дачыненні да дзесяці экстрэмістаў анархісцкага руху, сярод якіх арганізатары, кіраўнікі і іншыя ўдзельнікі. Усе 10 абвінавачаных знаходзяцца пад вартай.Як вынікае з матэрыялаў справы, тры абвінавачаныя (двое мужчын і дзяўчына) з 2005 па 2020 год для ажыццяўлення злачыннай дзейнасці аб'ядналі шэраг арганізаваных злачынных груп, створаных у Беларусі і за мяжой. У гэтыя структуры ўвайшлі тры экстрэмісцкія фарміраванні – "Рэвалюцыйнае дзеянне", "Народная самаабарона", "Рэвалюцыйна дія".Міжнародная злачынная арганізацыяТаксама следствам было ўстаноўлена, што гэтыя экстрэмісцкія фарміраванні мелі аўтаномныя рэгіянальныя ячэйкі, з "абшчакамі", акрамя гэтага, была створана інтэрнет-крама па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі экстрэмісцкай літаратуры, адзення і іншай анархісцкай атрыбутыкі, сказала Гарлінская.Паводле яе слоў, у свае рады лідары ячэек падбіралі схільную да экстрэмізму моладзь. Пасля аб'яднанні ўвайшлі ў міжнародную структураваную злачынную арганізацыю.Следствам устаноўлена, што дзейнасць гэтай арганізацыі была накіравана на гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, захоп дзяржулады неканстытуцыйным шляхам, арганізацыю масавых беспарадкаў.Лідар раней судзімыГарлінская таксама адзначыла, што 31-гадовы лідар злачыннай арганізацыі ўжо быў судзімы ў 2011 годзе за ўдзел у шэрагу радыкальных акцый у Мінску разам з Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком, Дзмітрыем Дубоўскім і іншымі прадстаўнікамі анархісцкага руху.Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка УСК, ужо ўстаноўлены факт датычнасці 31-гадовага мужчыны і 26-гадовай дзяўчыны - кіраўнікоў злачыннай арганізацыі - да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем "кактэйляў Молатава". Таксама ўстаноўлена дачыненне шэрага абвінавачаных да атакі на будынкі ГУБАЗіК у Брэсце ў 2016 годзе. Абвінавачаныя ўсё здымалі на відэа і публікавалі ў сацсетках.Акрамя гэтага, фігуранты справы абвінавачваюцца ў тым, што публічна заклікалі ўзяць актыўны ўдзел у масавых беспарадках 9 жніўня 2020 года.Асобная справаУ асобную вытворчасць выдзелена крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў злачыннай арганізацыі і яе структурных падраздзяленняў 26-гадовага Леўчука Дзмітрыя, 24-гадовага Кандратовіча Артура, 29-гадовых Халілава Рамана і Жураўскага Яўгена, якія скрываюцца на тэрыторыі замежных дзяржаў, яны знаходзяцца ў вышуку, сказала Гарлінская.10 крымінальных артыкулаўДзеянні дзесяці фігурантаў у залежнасці ад ролі кожнага з іх кваліфікаваны следствам па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яны і іх адвакаты завяршылі азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы, аб'ём якой склаў больш за 160 тамоў. Прынята рашэнне аб перадачы справы пракурору для накіравання ў суд.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211223/krank-mus-ab-grupe-yakaya-rykhtavala-terakty-uzho-dayuts-pakazann-1058950630.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_866ac22430926316391fb0025d0de0ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, мяжа, пратэсты пасля выбараў у беларусі, крымінальная справа, пракурор, анархісты
мінск, мяжа, пратэсты пасля выбараў у беларусі, крымінальная справа, пракурор, анархісты
Больш за 160 тамоў: справа 10 анархістаў-радыкалаў накіравана пракурору ў Мінску
Частка фігурантаў крымінальнай справы скрываецца за мяжой, яны аб'яўлены ў вышук, іх крымінальная справа выдзелена ў асобную вытворчасць.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. УСК па Мінску завяршыў расследаванне крымінальнай справы па факце стварэння злачыннай арганізацыі, па якой праходзяць 10 абвінавачаных, сярод якіх ёсць жанчыны, паведамілі Sputnik у Следчым камітэце.
Крымінальная справа была ўзбуджана па матэрыялах ГУБАЗіК МУС, у дачыненні да дзесяці экстрэмістаў анархісцкага руху, сярод якіх арганізатары, кіраўнікі і іншыя ўдзельнікі. Усе 10 абвінавачаных знаходзяцца пад вартай.
"Дзеянні фігурантаў у залежнасці ад ролі кожнага кваліфікаваны следствам па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.
Як вынікае з матэрыялаў справы, тры абвінавачаныя (двое мужчын і дзяўчына) з 2005 па 2020 год для ажыццяўлення злачыннай дзейнасці аб'ядналі шэраг арганізаваных злачынных груп, створаных у Беларусі і за мяжой. У гэтыя структуры ўвайшлі тры экстрэмісцкія фарміраванні – "Рэвалюцыйнае дзеянне", "Народная самаабарона", "Рэвалюцыйна дія".
Міжнародная злачынная арганізацыя
Таксама следствам было ўстаноўлена, што гэтыя экстрэмісцкія фарміраванні мелі аўтаномныя рэгіянальныя ячэйкі, з "абшчакамі", акрамя гэтага, была створана інтэрнет-крама па рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі экстрэмісцкай літаратуры, адзення і іншай анархісцкай атрыбутыкі, сказала Гарлінская.
Паводле яе слоў, у свае рады лідары ячэек падбіралі схільную да экстрэмізму моладзь. Пасля аб'яднанні ўвайшлі ў міжнародную структураваную злачынную арганізацыю.
Следствам устаноўлена, што дзейнасць гэтай арганізацыі была накіравана на гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, захоп дзяржулады неканстытуцыйным шляхам, арганізацыю масавых беспарадкаў.
Гарлінская таксама адзначыла, што 31-гадовы лідар злачыннай арганізацыі ўжо быў судзімы ў 2011 годзе за ўдзел у шэрагу радыкальных акцый у Мінску разам з Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком, Дзмітрыем Дубоўскім і іншымі прадстаўнікамі анархісцкага руху.
Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка УСК, ужо ўстаноўлены факт датычнасці 31-гадовага мужчыны і 26-гадовай дзяўчыны - кіраўнікоў злачыннай арганізацыі - да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем "кактэйляў Молатава". Таксама ўстаноўлена дачыненне шэрага абвінавачаных да атакі на будынкі ГУБАЗіК у Брэсце ў 2016 годзе. Абвінавачаныя ўсё здымалі на відэа і публікавалі ў сацсетках.
Акрамя гэтага, фігуранты справы абвінавачваюцца ў тым, што публічна заклікалі ўзяць актыўны ўдзел у масавых беспарадках 9 жніўня 2020 года.
У асобную вытворчасць выдзелена крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў злачыннай арганізацыі і яе структурных падраздзяленняў 26-гадовага Леўчука Дзмітрыя, 24-гадовага Кандратовіча Артура, 29-гадовых Халілава Рамана і Жураўскага Яўгена, якія скрываюцца на тэрыторыі замежных дзяржаў, яны знаходзяцца ў вышуку, сказала Гарлінская.
10 крымінальных артыкулаў
Дзеянні дзесяці фігурантаў у залежнасці ад ролі кожнага з іх кваліфікаваны следствам па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яны і іх адвакаты завяршылі азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы, аб'ём якой склаў больш за 160 тамоў. Прынята рашэнне аб перадачы справы пракурору для накіравання ў суд.
СК узбудзіў крымінальную справу з-за нападзення на пасольства Беларусі ў Лондане
Лукашэнка адобрыў увядзенне крымінальнай
адказнасці за заклікі да санкцыйСуд вынес
прыгавор па справе Ціханоўскага: 94 гады пазбаўлення волі