МІНСК, 12 сту – Sputnik. Запіс перамоў дыспетчара і пілота Ryanair, які раней распаўсюдзіла Польшча, мае прыкметы мантажу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Андрэй Матолька.
Раней польскі бок паказаў па дзяржтэлебачанні сваю версію вымушанай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску, што выконваў рэйс Афіны-Вюльнюс, на борце якога апынуўся Раман Пратасевіч.
"У названым запісе ёсць участкі з прыкметамі мантажу, характэрнымі для аб'яднання некалькіх раней запісаных фанаграм, што паказвае на прыкметы мадыфікацыі і лічбавай апрацоўкі гуказапісаў", – заявіў Андрэй Матолька.
У эфіры АНТ сцвярджаюць, што аўтары роліка - супрацоўнікі польскай спецслужбы. На запісе чутны голас былога авіядыспетчара Белаэранавігацыі Алега Галегава, які працаваў падчас інцыдэнту з самалётам Ryanair і збег з Беларусі (крыху пазней ён агучыў польскім уладам сваю версію таго, што адбывалася ў дыспетчарскай вышцы).
Па версіі польскага боку, Галегаў працаваў з супрацоўнікамі беларускіх спецслужбаў – гэта нібы і быў трэці голас на запісе. Далей у відэа ад Польшчы ідуць "нейкія адрэзкі перамоў", як доказы такой версіі, дзе дыспетчар (Галегаў) раіцца з кімсьці і пытаецца, які код прысвоіць паведамленню аб бомбе на борце самалёта – чырвоны або жоўты.
Запіс, па версіі дзяржТБ – мантаж. У эфіры не адмаўлялі, што голас належыць дыспетчару Галегаву і што ён сапраўды ў той дзень суправаджаў борт Ryanair. Па запісе правялі фонаскапічную экспертызу: паводле заключэння экспертаў, гэта мантаж.
Ці былі спецслужбы?
У эфіры тэлеканала паказалі таго самага чалавека, з якім раіўся Галегаў – ім аказаўся кіраўнік палётаў Мінскага раённага дыспетчарскага цэнтра Яўген Цыганоў, які падключыўся да працы, калі ўзнікла пазаштатная сітуацыя. Ён пацвердзіў, што голас на запісе належыць яму.
Цыганоў расказаў, што ў той дзень экіпаж самалёта запытваў шмат дадатковай інфармацыі, аб якой аператыўна сам дыспетчар мог не ведаць.
"І тут умешваўся крыху я, ведаючы свае кіруючыя дакументы, абапіраючыся на іх і прымаючы рашэнне… Вядома, канчатковае рашэнне за мной… Я знаходзіўся там – кіраўнік палётаў – і старэйшы дыспетчар мой. Груба кажучы, 5 чалавек былі на адносна невялікай адлегласці адзін ад аднаго", - пацвердзіў ён.
Калі Цыганову задалі пытанне аб тым, што ён думае пра польскую версію, якая сцвярджае, што ён – супрацоўнік беларускага КДБ, кіраўнік палётаў засмяяўся.
Куды падзеўся дыспетчар, які збег?
Акрамя таго, у эфіры тэлеканала распавялі, куды знік авіядыспетчар Алег Галегаў, які ўцёк за мяжу. Пасля пасадкі рэйса Ryanair ён (грамадзянін Грузіі - Sputnik) адправіўся да сябе на радзіму ў запланаваны водпуск разам з сям’ёй. У якасці пацвярджэння інфармацыі была прыведзена яго заява, якая захоўваецца ў аддзеле кадраў Белаэранавігацыі.
З адпачынку Галегаў не вярнуўся, што адбылося пасля яго прыбыцця ў Тбілісі – невядома, дзе ён зараз – таксама.
Закрытае неба
Самалёт кампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску 23 траўня пасля паведамлення аб мініраванні борта, якое пазней не пацвердзілася.
Беларускія праваахоўнікі знялі з рэйса Рамана Пратасевіча, заснавальніка прызнанага экстрэмісцкім у Беларусі Telegram-канала Nexta. Ён і яго дзяўчына былі затрыманы ў аэрапорце.
ЕС асудзіў такія дзеянні і ўвёў абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, таксама беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
Расследаванне ICAO
Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) праводзіць расследаванне інцыдэнту з Ryanair.
Разгляд справаздачы аб расследаванні быў адкладзены да студзеня 2022 года. Раней паведамлялася, што Савет планаваў гэта зрабіць да 12 лістапада 2021-га, аднак дату перанеслі з-за "вялікага аб'ёму перададзеных звестак і неабходнасці дадатковых растлумачэнняў ад дзяржавы (Беларусі - Sputnik)".
Раней Арцём Сікорскі адзначаў, што ICAO зацягвае справаздачу па Ryanair з мэтай апраўдаць санкцыі, у той час як беларускае неба абсалютна бяспечнае.
Чытайце таксама:
У Мінску назвалі матэрыял New York Times аб Ryanair інфармацыйным укідам
Беларускі экс-авіядыспетчар агучыў яшчэ адну версію аб рэйсе Ryanair
Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд справу расіянкі Сапегі
Скаргу Беларусі ў ICAO на забарону палётаў "Белавія" разгледзяць у 2022 годзе
Эксперты ICAO адмовіліся размаўляць з Пратасевічам - Мінтранс