МІНСК, 14 сту - Sputnik. У Беларусі з наступнага года пачнуць вырабляць сыр камамбер. Пра гэта расказала намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінаблвыканкама Алена Васілеўская, яе словы прыводзіць БелТА.
Вытворчасцю зоймецца ААТ "Маладзечанскі малочны завод" у Вілейскім раёне.
"Імпартныя аналагічныя прадукты характарызуюцца высокім коштам у нашых магазінах, таму сыр стане запатрабаваным як у Беларусі, так і ў Расіі, дзе рынак таксама не насычаны такімі прадуктамі", - адзначыла Васілеўская.
Першая партыя камамбера з'явіцца на паліцах беларускіх магазінаў у першым квартале 2023 года. Паводле слоў Васілеўскай, аб'ёмы вытворчасці гэтага віду сыру з цвіллю складуць да 3 т за суткі.
На рэалізацыю праекта выдаткуюць больш за 12 млн. беларускіх рублёў (звыш 4,6 млн. долараў). На "Маладзечанскім малочным заводзе" з'явяцца дадатковыя 15 працоўных месцаў.
Камамбер - гатунак мяккага тлустага сыра, які рыхтуюць з каровінага малака. Звонку прадукт пакрыты белай цвіллю.