МІНСК, 17 сту – Sputnik. Сёлета школьных аздараўленчых лагераў пад Мінскам з'явіцца больш: іх стане 32, павялічваюць і ложкавую магутнасць – на 200 месцаў. Пра гэта расказалі ў афіцыйным Telegram-канале Мінгарвыканкама "Мінск. Афіцыйна".
Зноў пачне працаваць лагер "Агеньчык" - ён знаходзіцца ўсяго за пяць кіламетраў ад Мінска, у пасёлку Ждановічы, побач з берагам Заслаўскага вадасховішча, але ў 2021 годзе не працаваў з-за рэканструкцыі. Таксама зноў будзе прымаць дзяцей на аздараўленне лагер "На ростанях".
Традыцыйна на канікулах паміж навучальнымі чвэрцямі школьнікі могуць адпачыць у дзённых лагерах на базе сваёй установы адукацыі.
"А загарадныя лагеры "Спадарожнік", "Палітэхнік", "Гарызонт", "Дружба" будуць кругласутачна прымаць дзяцей", - расказаў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Валерый Нафрановіч.
Летнія канікулы ў гэтым годзе працягнуцца 92 дні: пачнуцца 1 чэрвеня і скончацца 31 жніўня. Крыху менш дзён для адпачынку будзе ў вучняў 9-х і 11-х класаў: для іх канікулы стартуюць 11 чэрвеня.
Мінулым летам у аздараўленчых лагерах адпачылі больш за 345 тысяч дзяцей. З бюджэту на гэтыя мэты было выдзелена звыш 46 млн рублёў. У Беларусі гэтым летам функцыянавала 5 809 лагераў розных тыпаў. А вось на зімовых канікулах аздараўленчыя лагеры наведвалі каля 58 тысяч дзяцей.
Таксама на Sputnik:
У Беларусі пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
Дом на паперы: малюнкі расказалі, пра што мараць дзеці бежанцаў - відэа
"Куханы" для "малімоніка", або Смачны дзень у бабулі