Радыё

Вадохрышчанскі тыдзень: не толькі гаючая вада, але і ўраганы

Моцны вецер заўсёды суправаджае вадохрышчанскі тыдзень, а вада сапраўды лекавая – парады кліматолага Васіліны Міцкевіч.
Sputnik
Аб уласцівасцях вадохрышчанскай вады літаральна ходзяць легенды. На думку шэрага вучоных, яна валодае нейкай асаблівай структураванасцю. Ці звязана гэта з абрадам яе асвячэння царквой альбо з нейкімі геацыклічнымі працэсамі, пра гэта да сённяшняга часу спрачаюцца прадстаўнікі духавенства і навукоўцы. Вада, сапраўды, доўга не псуецца і насамрэч дабратворна дзейнічае на чалавечы арганізм. З гэтым меркаваннем згодна і аналітык геакліматычных працэсаў Васіліна Міцкевіч.
"Не варта грэбаваць у найбліжэйшыя дні гэтай вадой. Не толькі на Вадохрышча, але аж да 28 студзеня чысціня і празрыстасць яе будзе захоўвацца. Таму рэкамендую гэтую вадзіцу набіраць і піць. Не варта акунацца ў палонку толькі адзін раз у годзе. Калі гэта і варта рабіць, то перыядычна", - мяркуе суразмоўніца Sputnik.
Па словах Міцкевіч, звычайна гэтымі днямі ўзмацняецца вецер, часам прыходзяць ураганы. Варта звярнуць увагу на стан электраправодкі і электрапрыбораў, якія ўскосна могуць пашкодзіцца ад раптоўнага адключэння святла і кароткіх замыканняў.
"Напружанне скача, ці мала што", - папярэджвае Міцкевіч.
Каментарый спецыяліста па кліматычных з’явах Васіліны Міцкевіч слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.
Таксама на Sputnik:
Дзе можна будзе акунуцца ў Мінску і раёне на Вадохрышча – усе адрасы
Без шоку: ТВВОД назвала час вадохрышчанскіх купанняў у Мінску
Надвор’е на тыдзень: ці чакаць у Беларусі вадохрышчанскіх маразоў?
"Рыхтавацца трэба ўвесь год": доктар Часноў аб вадохрышчанскай традыцыі
Міністэрства аховы здароўя расказала, ці можна купацца на Вадохрышча пасля COVID