https://bel.sputnik.by/20220117/bez-shoku-tvvod-nazva-chas-vadokhryshchanskkh-kupannya-u-mnsku-1059559487.html
Без шоку: ТВВОД назвала час вадохрышчанскіх купанняў у Мінску
Без шоку: ТВВОД назвала час вадохрышчанскіх купанняў у Мінску
Sputnik Беларусь
Медыкі далі шэраг парад тым, хто мае намер акунуцца, а людзей з хранічнымі захворваннямі заклікалі адмовіцца ад купанняў у халоднай вадзе. 17.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-17T17:08+0300
2022-01-17T17:08+0300
2022-01-18T16:47+0300
рэлігія
рэлігійныя святы
мінск
вадохрышча
захворванне
таварыства выратавання на водах (тввод)
купанне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/12/1046663894_0:0:2871:1615_1920x0_80_0_0_c2758ad409b3b5e501a80e640c2102f0.jpg
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Супрацоўнікі выратавальных службаў ТВВОДа і МНС гатовы да правядзення вадохрышчанскіх купанняў, пры гэтым медыкі заклікалі людзей са слабым здароўем адмовіцца ад гэтага.Паводле яго слоў, у Мінскім раёне таксама будуць абсталяваны тры месцы, дзе можна будзе акунуцца ў ваду на Вадохрышча."Гэта выратавальная станцыя на Пцічы, на Заслаўскім вадасховішчы на станцыі "Заслаўе -1" і на Вячы ў раёне выратавальнай станцыі", - сказаў Храпкоў.Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што да акунання ў ледзяной вадзе трэба быць гатовым.У сваю чаргу першы намеснік начальніка РАСП "Зубр" МНС Андрэй Мяцельскі адзначыў, што падраздзяленні вадалазна-выратавальнай службы МНС сумесна з калегамі з ТВВОДа гатовы да забеспячэння бяспекі грамадзян у перыяд вадохрышчанскіх мерапрыемстваў."Мы будзем знаходзіцца на дзяжурстве, нашы ратавальнікі ўкамплектаваны ўсім неабходным абсталяваннем і рыштункам, падрыхтаваны да ліквідацыі любой пазаштатнай надзвычайнай сітуацыі", - падкрэсліў ён.Што трэба зрабіць перад купаннемНачальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры НС Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Панцюхаў даў шэраг медыцынскіх парад і рэкамендацый грамадзянам.Паводле яго слоў, перад тым, як акунуцца ў ваду, трэба разагрэць арганізм фізічнымі практыкаваннямі, але не алкаголем. Нельга рэзка акунацца ў ваду без падрыхтоўкі, гэта можа справакаваць спыненне сэрца.Панцюхаў таксама заклікаў па магчымасці не мачыць галаву ў ледзяной вадзе, бо "мозг негатыўна рэагуе на нізкія тэмпературы".Ён таксама параіў браць з сабой гарачую гарбату, каб пасля акунання можна было сагрэцца.Супрацьпаказанні купання ў палонцы таксама ёсць: гэта вострыя хранічныя захворванні, прастуда, праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, захворванні эндакрыннай сістэмы, язвавая хвароба, шэраг іншых хвароб.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20210118/Mnsterstva-akhovy-zdaroya-raskazala-ts-mozhna-kupatstsa-na-Vadokhryshcha-paslya-COVID-1046665941.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/12/1046663894_49:0:2780:2048_1920x0_80_0_0_489017f67db4eceb7a715623fbadb5b3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, рэлігійныя святы, мінск, вадохрышча, захворванне, таварыства выратавання на водах (тввод), купанне
рэлігія, рэлігійныя святы, мінск, вадохрышча, захворванне, таварыства выратавання на водах (тввод), купанне
Без шоку: ТВВОД назвала час вадохрышчанскіх купанняў у Мінску
17:08 17.01.2022 (абноўлена: 16:47 18.01.2022) Медыкі далі шэраг парад тым, хто мае намер акунуцца, а людзей з хранічнымі захворваннямі заклікалі адмовіцца ад купанняў у халоднай вадзе.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Супрацоўнікі выратавальных службаў ТВВОДа і МНС гатовы да правядзення вадохрышчанскіх купанняў, пры гэтым медыкі заклікалі людзей са слабым здароўем адмовіцца ад гэтага.
"Вадохрышчанскія купанні ў Мінску пачнуцца 18 студзеня ў 18:00 на базе трох выратавальных станцый, на вадасховішчы "Дразды", на Камсамольскім возеры і на Цнянскім вадасховішчы", - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак начальнік вадалазна-выратавальнай службы Мінскага ТВВОДа Дзмітрый Храпкоў.
Паводле яго слоў, у Мінскім раёне таксама будуць абсталяваны тры месцы, дзе можна будзе акунуцца ў ваду на Вадохрышча.
"Гэта выратавальная станцыя на Пцічы, на Заслаўскім вадасховішчы на станцыі "Заслаўе -1" і на Вячы ў раёне выратавальнай станцыі", - сказаў Храпкоў.
Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што да акунання ў ледзяной вадзе трэба быць гатовым.
"Падрыхтавацца (да акунання ў ледзяную ваду - Sputnik) у першую чаргу трэба маральна. Потым павінна быць добрае, выдатнае здароўе – і не ўжываць алкаголь, таму што сасуды пашыраюцца, а пры ўваходзе ў ваду рэзка звужаюцца, і ёсць верагоднасць атрымаць тэрмамеханічны шок, або рэзкае спыненне сэрца", - сказаў Храпкоў.
У сваю чаргу першы намеснік начальніка РАСП "Зубр" МНС Андрэй Мяцельскі адзначыў, што падраздзяленні вадалазна-выратавальнай службы МНС сумесна з калегамі з ТВВОДа гатовы да забеспячэння бяспекі грамадзян у перыяд вадохрышчанскіх мерапрыемстваў.
"Мы будзем знаходзіцца на дзяжурстве, нашы ратавальнікі ўкамплектаваны ўсім неабходным абсталяваннем і рыштункам, падрыхтаваны да ліквідацыі любой пазаштатнай надзвычайнай сітуацыі", - падкрэсліў ён.
Што трэба зрабіць перад купаннем
Начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры НС Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Панцюхаў даў шэраг медыцынскіх парад і рэкамендацый грамадзянам.
Паводле яго слоў, перад тым, як акунуцца ў ваду, трэба разагрэць арганізм фізічнымі практыкаваннямі, але не алкаголем. Нельга рэзка акунацца ў ваду без падрыхтоўкі, гэта можа справакаваць спыненне сэрца.
Панцюхаў таксама заклікаў па магчымасці не мачыць галаву ў ледзяной вадзе, бо "мозг негатыўна рэагуе на нізкія тэмпературы".
Ён таксама параіў браць з сабой гарачую гарбату, каб пасля акунання можна было сагрэцца.
Супрацьпаказанні купання ў палонцы таксама ёсць: гэта вострыя хранічныя захворванні, прастуда, праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, захворванні эндакрыннай сістэмы, язвавая хвароба, шэраг іншых хвароб.
На іх глядзець страшна:
як акунаюцца беларускія "маржы" - відэа
"Рыхтавацца трэба ўвесь год": доктар
Часноў аб вадохрышчанскай традыцыі