Штармавое папярэджанне абвешчана на пятніцу

Моцны вецер, які абрынуўся на Беларусь на мінулым тыдні, захаваецца, сітуацыю ўскладняць і іншыя неспрыяльныя ўмовы надвор'я.
Sputnik
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены сіноптыкамі на пятніцу, 21 студзеня.
На большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца вецер парывамі да 15-20 м/с, гэта закране таксама і сталіцу, паведамілі ў Белгідрамеце.
Надвор’е ў рэспубліцы вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца з Эстоніі на Наўгародскую вобласць Расіі.
Будзе пераважаць воблачнае надвор’е, часам магчымы снег, месцамі – завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да –1...–7°С, днём будзе вагацца ад –5°С да +1°С.

Якое надвор’е будзе ў суботу

У суботу надвор’е вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які будзе перамяшчацца на цэнтральныя раёны еўрапейскай часткі Расіі.
Чакаецца воблачнасць, часам снег, таксама магчыма слабая мяцеліца. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца.
Вецер – паўночна-заходні, паўночны парывісты, у начны час месцамі па паўднёвым захадзе – моцны парывісты. Уначы будзе –3...–10°С, днём –1…–8°С.

Якое надвор’е будзе ў нядзелю

У нядзелю захаваецца воблачнасць з праясненнямі, магчымы кароткачасовы снег: ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, днём – месцамі. На дарогах па-ранейшаму месцамі галалёдзіца.
Вецер паўночны ўмераны. Уначы слупок тэрмометра можа апускацца да –5...–12°С, пры праясненнях стане халадней - да –15°С, днём тэмпература будзе вагацца ад –3°С да –10°С.
ДАІ дала парады пешаходам і вадзіцелям у галалёдзіцу
Чытайце таксама:
У МНС удакладнілі, колькі населеных пунктаў пацярпелі ад непагадзі ў Беларусі
Наступствы непагадзі: паваленыя ёлкі, разбураныя дамы і пацярпеўшыя
Надвор’е на тыдзень: ці чакаць у Беларусі вадохрышчанскіх маразоў?