МІНСК, 23 сту - Sputnik. Шэсць нелегалаў паспрабавалі патрапіць з Беларусі ў Польшчу ў суботу, 22 студзеня, паведаміла польская Памежстража.
Два камерунцы, два гвінейцы, ганец і кубінец разрэзалі "калючку", усталяваную на беларуска-польскай мяжы, аднак патрапіць у краіну ім не ўдалося – польскія памежнікі іх арыштавалі.
А ўжо пасля паўночы, у нядзелю, 23 студзеня, Памежварта Польшчы затрымала яшчэ адну групу - з адзінаццаці іракцаў.
Некалькі дзён таму пагранслужба паведаміла, што падчас штурму мяжы мігрантамі пацярпеў польскі салдат - яго ўдарылі каменем па галаве.
Мігранты на мяжы
Апошнія паўгода Латвія, Польшча і Літва паведамляюць аб росце колькасці мігрантаў на граніцы з нашай рэспублікай.
Міграцыйны крызіс абвастрыўся 8 лістапада, калі тысячы бежанцаў прыйшлі да пункта пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. У адзін з дзён бежанцы вырашыліся штурмаваць мяжу, супраць іх ужылі спецсродкі і вадамёты.
Беларускі бок размясціў мігрантаў у лагістычным цэнтры.
Большасць з іх пазней вярнулася на радзіму спецыяльна запушчанымі бясплатнымі эвакуацыйнымі рэйсамі. Некаторыя мігранты ўсё яшчэ застаюцца ў транспартна-лагістычным цэнтры з надзеяй, што іх прапусцяць на тэрыторыю ЕС.
Таксама на Sputnik:
Група мігрантаў прарвалася з Беларусі ў Польшчу
Лаўроў: РФ спадзяецца на вырашэнне крызісу на беларуска-польскай мяжы
Папа Рымскі перадасць грошы мігрантам на мяжы Беларусі і Польшчы