Калі не адбудзецца глабальнай катастрофы, то ўсё XXI стагоддзе свет будзе моцна "трэсці". Як правільна зарыентавацца ў свеце, які інтэнсіўна змяняецца, распавядае дырэктар Інстытута сістэмна-стратэгічнага аналізу, вядомы расійскі гісторык Андрэй Фурсаў.
"Мы знаходзімся ў пункце паліфуркацыі, знікаюць аб'екты на аснове якіх фарміраваліся сацыялогія, паліталогія і эканамічная навука і трэба ствараць прынцыпова новую навуку аб сучасным свеце. Для гэтага не патрэбны вялізныя інстытуты, патрэбны матываваныя групы людзей, зараджаных на новы тып вайны – гібрыдную, інфармацыйную , інтэлектуальную", - разважае эксперт.
На думку Фурсава, цяпер вельмі важна падрыхтаваць дзяцей і ўнукаў да перамогі ў інтэлектуальнай вайне (а ў ёй, як казаў Сувораў, перамагаюць не лікам, а ўменнем) і ў бліжэйшыя 10 гадоў Расіі і Беларусі трэба прымудрыцца праскочыць у "вузкае рыльца" бягучых умоў , каб здолець захавацца ў новым свеце, які будзе зусім не падобны на той, у якім жылі мы і нашы продкі.
Каментарый вядомага расійскага гісторыка Андрэя Фурсава слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
Новы пасол РФ у Беларусі Грызлоў прыступіць да выканання абавязкаў да канца студзеня
Акадэмія навук Беларусі і "Роскосмос" абмяркоўваюць палёт беларуса ў космас