МІНСК, 25 сту – Sputnik. Незалежнасць Беларусі не была выпадковай, заявіў кіраўнік дзяржавы ў час нарады з айчыннымі вучонымі.
Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што збіраецца ў пасланні (народу і парламенту на гэтым тыдні - Sputnik) узняць такое гістарычнае пытанне, як здабыццё суверэнітэту Беларуссю.
"Кажуць, у 90-я гады незалежнасць дасталася нам выпадкова, проста так, вось з неба ўпала. Неяк і я быў захоплены гэтай практычнай тэорыяй", - расказаў ён.
Пасля чаго задаўся пытаннем, колькі стагоддзяў пакаленні беларусаў аддавалі сваё жыццё, каб атрымаць незалежнасць на пачатку 1990-х гадоў.
"Яна не выпадковая. Можа, у нейкай ступені бог нам і дапамог у гэтым плане. Але колькі мы паклалі людзей, колькі пакаленняў!" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.
Паводле яго слоў, беларусы за сваю зямлю пастаянна ваявалі, "каб людзьмі звацца і жыць на гэтым кавалку зямлі. Таму не так усё гэта было проста і выпадкова".
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што неабходна такі стрыжань мець кожнаму чалавеку. Таму калі ў школах правільна будзе весціся выкладанне, то і школьнікі ўсё дакладна засвояць і будуць усё разумець.
Старажытнарускі перыяд гісторыі
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ўжо на адной з папярэдніх сустрэч узгадваў такое пытанне, як асэнсаванне гістарычнага шляху развіцця Беларусі.
"Тураўскае, Полацкае княства. Давайце адтуль хаця б пачнём. Гэта бясспрэчна. І ніхто нам не скажа, што мы невядома адкуль", - выказаў думку ён.
Паводле яго слоў, гэтым пытанням трэба больш увагі ўдзяліць у школе, бо трэба ведаць гісторыю беларусаў, а таксама захаваць гістарычную спадчыну. Як некалі ён звярнуў увагу на Тураў.
"Я паехаў туды і гавару: давайце зробім усё, што трэба. У Тураў сёння я прыязджаю адпачываць. Праляціш, праедзеш, ну такая чысціня, такое прыгожае мястэчка, і вакол сельгаспрадпрыемства", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым звярнуў увагу прысутных вучоных, што менавіта там у Беларусі самая ўрадлівая глеба, якую нехта хацеў прыкарманіць, але здабытак краіны ён не аддаў.
"Уклалі там грошы. Прыемна паглядзець", – падсумаваў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць аб’ектыўна падыходзіць да ўспрымання тых ці іншых гістарычных перыядаў:
"Рэч Паспалітую, мы ўжо вызначылі з вашай падачы, што гэта ў нейкай ступені акупацыя Беларусі была. Але ВКЛ – гэта мы, гэта наша дзяржава. Узяў карту – адну, другую, трэцюю – гляджу: гэта Беларусь, і там кавалачкі гэтыя землі па перыметры, якія нам належалі. Гэта наша. І тады мы шмат чаго зрабілі".
Чытайце таксама:
Беларускі прэзідэнт выказаўся аб непазбежнасці вайны
Лукашэнка назваў умовы з'яўлення ў Беларусі новых навукоўцаў сусветнага ўзроўню
Лукашэнка лічыць, што Беларусь раздражняе Захад сваімі поспехамі
Суверэнная Беларусь умее знаходзіць адказы на любыя выклікі – Лукашэнка
Лукашэнка ўзяў жорсткі курс на суверэнітэт і ўмацаванне брацкіх сувязяў