МІНСК, 26 сту – Sputnik. Расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў адзначыў значныя поспехі пры будаўніцтве Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, аб гэтым кіраўнік расійскай дыпламатыі заявіў, выступаючы сёння ў Дзярждуме РФ.
"Сур’ёзныя поспехі ў справе інтэграцыйнага будаўніцтва дасягнуты і па лініі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Гэта работа ідзе літаральна ў штодзённым рэжыме", - падкрэсліў ён.
На думку міністра, рэалізацыя 28 праграм Саюзнай дзяржавы зойме каля двух-трох гадоў. Гэта стане радыкальным крокам у папулярызацыі інтэграцыі.
"Я ведаю, што мае калегі ва ўрадзе са сваімі візаві ва ўрадзе Рэспублікі Беларусь актыўным чынам займаюцца іх увасабленнем у жыццё", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.
На думку кіраўніка МЗС РФ, пасля ўкаранення дарожных карт можна будзе казаць аб далейшых канкрэтных кроках па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы.
"Зразумела, што рашэнне будуць прымаць прэзідэнты", - сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці можа Смаленск стаць сталіцай Саюзнай дзяржавы. Пры гэтым Лаўроў упэўнены, што інтэграцыя павінна ісці хутка, але збалансавана.
"Каб улічыць усе фактары, спалучаныя з інтэграцыйнымі задачамі" - падкрэсліў ён.
Шматвектарная палітыка
Лаўроў адзначыў, што Расія праводзіць шматвектарную палітыку з 2000-х гадоў, а сусветны цэнтр перамясціўся з Еўраатлантыкі на Еўразію. Пры гэтым краіна не засяроджваецца толькі на рабоце па заходнім напрамку, адкуль ідуць у апошнія гады пагрозы і выклікі.
Сяргей Лаўроў адзначыў, што Масква нарошчвае інтэграцыю ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, пашыраюцца знешнія сувязі аб'яднання.
"Гэта работа каардынуецца з планамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у адпаведных сферах, уключаючы пытанні лібералізацыі гандлю", - адзначыў ён.
"Дарожныя карты" Беларусі і Расіі
Урады дзвюх краін у 2021 годзе ўзгаднілі праект дарожных карт, які затым падпісалі прэзідэнты падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета.
Дакументам зацверджаны 28 саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі. Таксама зацверджаны новая ваенная дактрына СД і канцэпцыя міграцыйнай палітыкі. Інтэграцыйны дэкрэт па саюзных праграмах дзвюх краін павінны рэалізаваць да 2023 года. Дакумент называюць рэвалюцыйным.
Як заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэс-канферэнцыі, цяпер узровень інтэграцыі Расіі і Беларусі значна ніжэйшы, чым у краінах Еўрасаюза. Паводле яго слоў, галоўная задача ўрадаў дзвюх краін у рамках інтэграцыі – сінхранізацыя заканадаўстваў у сферы эканомікі, а не стварэнне адзінай валюты.
У Мінску і Маскве падкрэсліваюць, што работа па гарманізацыі, паглыбленай інтэграцыі праходзіць пры захаванні суверэнітэту дзвюх краін. Прычым у перспектыве не выключана і стварэнне агульных заканадаўчых органаў Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
Пасол Расіі ў Беларусі расказаў аб прыярытэтах сваёй працы
Пуцін: аб'ёмы гандлю Расіі і Беларусі растуць, нягледзячы на COVID
Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку кааперацыі ў авіябудаванні
Пуцін расказаў, калі Беларусь і Расія пяройдуць на адзіную валюту