МІНСК, 26 сту - Sputnik. Цэнтр вірусалогіі ствараюць у Нацыянальнай акадэміі навук, гэта дапаможа засцерагчы Беларусь у далейшым, паведаміў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
На гэты момант у Беларусі ствараюць вакцыну ад каронавіруса, ужо ў 2022 годзе хочуць правесці яе даклінічныя выпрабаванні, наступны этап - гэта клінічныя даследаванні. У вольнае абарачэнне вакцына паступіць толькі калі атрымаецца цалкам пераканацца ў яе бяспецы.
Вакцыну сумесна распрацоўваюць РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя і Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН рэспублікі.
Па словах Гусакова, у далейшым плануецца фарміраванне міждысцыплінарнага калектыва і навуковай школы, якія змогуць аператыўна рэагаваць на выклікі небяспечных інфекцый і змогуць своечасова ствараць лекі ад іх.
"Трэба падкрэсліць, што гэта не толькі біялагічная і медыцынская бяспека, але і бяспека чалавека і краіны ў цэлым. І тут мы не павінны ні ад каго залежаць. Мы ствараем Цэнтр вірусалогіі, каб засцерагчы краіну на перспектыву", - сказаў БелТА старшыня прэзідыума НАН. .
На дадзены момант у Беларусі працуе рэспубліканская міжведамасная працоўная група па пераадоленні пандэміі каронавіруса. Туды ўвайшлі больш за 30 вядучых спецыялістаў.
Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч адзначаў, што апошнім часам, у тым ліку з-за пандэміі, тэма аховы здароўя асабліва актуалізавалася. Паводле яго слоў, у нашай рэспубліцы перакананы ў правільнасці шляху барацьбы з каронавірусам. Ён прывёў у прыклад тое, што ў Беларусі не спынілі эканоміку, але максімальна абаранілі насельніцтва.
Чытайце таксама:
Беларуская вакцына ад COVID-19 не выклікае пабочных з'яў - Гусакоў
Лукашэнка назваў умовы з'яўлення ў Беларусі новых навукоўцаў сусветнага ўзроўню
У Міністэрстве аховы здароўя назвалі дату выпуску беларускай вакцыны ад каронавіруса