У Беларусі з 1 сакавіка павышаюцца пенсіі

Падставай для павышэння пенсій стаў рост сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 сакавіка, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Удакладняецца, што гэты дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 сакавіка 2022 года. Падставай для такога рашэння стаў рост сярэдняй заработнай платы працаўнікоў у рэспубліцы.
Пераразлік будзе праведзены "шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій".
Чакаецца, што па выніках пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3 працэнта.
Раней стала вядома, што некаторыя пенсіі будуць павышаныя ўжо з 1 лютага - гэта звязана з павелічэннем на 3% памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.
Сярэдняя пенсія ў Беларусі ў непрацуючага грамадзяніна ў 2021 годзе склала 545 рублёў, або прыблізна 213 долараў.
Раней паведамлялася, што расходная частка бюджэту фонду сацабароны запланавана ў суме 21,1 мільярда рублёў, асноўную яе частку – каля 76% – планавалася "накіраваць на фінансаванне пенсій (уключаючы выдаткі па іх выплаце), а гэта 16,1 мільярда рублёў, паведамілі у прэс-службе міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Адзначым, што ў Беларусі сацыяльныя пенсіі павышаюцца 4 разы на год разам з бюджэтам пражытачнага мінімуму (у лютым, маі, жніўні і лістападзе). Працоўныя пенсіі павышаюцца як мінімум 1 раз у год. Гэта звязана з пералікам сярэдняга заробку па краіне.
Таксама на Sputnik:
Харчэмбарга, пенсіі, падаткі: што змянілася ў Беларусі з 1 студзеня?
Галоўчанка расказаў аб адзіных пенсіях у Беларусі і Расіі
Яшчэ менш: рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца