МІНСК, 1 лют – Sputnik. Трэба астуджваць гарачыя галовы, каб не было думак і спроб развязваць войны, пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на адкрыцці выставачнага праекта "Сімвалы блакаднага Ленінграда" да 78-й гадавіны зняцця блакады Ленінграда ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
"Няхай вось гэтыя сімвалы заўсёды астуджваюць галовы тых, хто або плануе развязаць, або ініцыяваць нейкія канфлікты", - адзначыў віцэ-прэм’ер.
Паводле яго слоў, народы Беларусі і Расіі нікому не ўдасца перамагчы, гэтаму ўжо навучыла гісторыя.
"Нашы народы не ўдасца перамагчы нікому, якія б думкі не былі і якія б выклікі не былі вылучаны адносна нашых краін", - сказаў Петрышэнка.
Разам выстаялі
Гаворачы аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб блакадным Ленінградзе, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі адзначыў асаблівы характар савецкіх людзей, якія не далі ворагу заваяваць іх зямлю.
"Калі б савецкі народ, ад малога да вялікага, не стаў на абарону сваёй Айчыны, напэўна, не было гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, не было б таго партызанскага супраціўлення, якое было на беларускай зямлі, не было выпушчаных пад адхон нямецкіх эшалонаў. Сумесна мы выстаялі і перамаглі ў той вайне, у тым ліку дзякуючы нязломнай волі людзей і дарагіх ленінградцаў, якія на сваіх плячах 900 дзён блакады вытрымалі і не аддалі горад ворагу", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.
Астудзіць гарачыя галовы
На думку віцэ-прэм’ера, "трэба астудзіць гарачыя галовы, каб не было думак і спроб развязваць войны". Для гэтага, удакладніў ён, і адкрыта экспазіцыя ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
"Няхай усё гэта нагадвае аб тым, што нам трэба захоўваць усім мір на зямлі", - сказаў Петрышэнка.
Ён адзначыў, што беларускі народ, як і жыхары блакаднага Ленінграда, мабыць, найбольш пацярпелі на вайне.
"І мы больш за ўсіх шануем подзвіг нашых продкаў. Знамянальна, што выставу "Сімвалы блакаднага Ленінграда" мы адкрываем менавіта ў нашым музеі. І сімвалічна тое, што ў яго ўрачыстым адкрыцці ў 2014 годзе бралі ўдзел прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі", - сказаў Петрышэнка.
Год гістарычнай памяці
Петрышэнка адзначыў, што ў Беларусі бягучы год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці.
"Літаральна на мінулым тыдні ўрад зацвердзіў найпадрабязнейшы план, як мы будзем адзначаць гэты год: запланавана больш за 80 мерапрыемстваў", - заявіў віцэ-прэм’ер.
"Задача стаіць перад рэспубліканскімі, мясцовымі органамі ўлады, грамадскімі арганізацыямі. Сёння мы адкрываем выставу "Сімвалы блакаднага Ленінграда", сустрэнемся з ветэранамі-блакаднікамі, якія на сабе адчулі ўсе нягоды вайны, застаўшыся ў жывых", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка.
Чытайце таксама:
Патрушаў: Расія не хоча вайны, а нібыта "пагрозы" Украіне – недарэчнасць
Лаўроў адказаў, ці будзе вайна Расіі з Захадам
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны
Лукашэнка сказаў, у якім выпадку будзе вайна
Абараняцца мы ўмеем: Лукашэнка адказаў на пагрозы ЗША