МІНСК, 1 лют – Sputnik. Расійскія вайскоўцы для ўдзелу ў вучэнні "Саюзная рашучасць-2022" перакінуты на адлегласць да дзесяці тысяч кіламетраў, паведаміў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Паводле яго слоў, цяпер згодна з рашэннем Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, ідзе праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.
Расійская армія падчас манеўраў будзе прадстаўлена органамі ваеннага кіравання і падраздзяленнямі Усходняй ваеннай акругі. Цяпер праходзіць першы этап праверкі ваенных дзвюх краін.
"Войскі перакінуты на адлегласць да дзесяці тысяч кіламетраў, у тым ліку перабазіраваны авіяцыйныя падраздзяленні і воінскія часці супрацьпаветранай абароны", - сказаў расійскі міністр.
Сяргей Шайгу звярнуў увагу, што цяпер "арганізавана ахова і абарона дзяржаўных і ваенных аб’ектаў, дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы ў рамках Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі".
Ключавым момантам праверкі сіл Саюзнай дзяржавы стане сумеснае вучэнне "Саюзная рашучасць-2022", якое пройдзе на беларускай тэрыторыі з 10 да 20 лютага. У ходзе манеўраў будуць адпрацаваны дзеянні па адбіцці знешняй агрэсіі, тэрарыстычнай пагрозы і абароне інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.
Таксама на Sputnik:
Што пад прыцэлам? Эксперт ацаніў узбраенні на заходніх і паўднёвых межах Беларусі
Расія перакінула ў Беларусь дывізіён "Панцирей-С"
Вучэнні ў лютым: Рэспубліка Палессе і Паўночная Федэрацыя супраць Заходніх
Лукашэнка: Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
Шайгу: НАТА паслядоўна сцягвае сілы да меж Расіі