МІНСК, 2 лют – Sputnik. Захад на прапановы Расіі аб гарантыях бяспекі не даў адэкватнага адказу на тры ключавыя патрабаванні, у тым ліку аб непашырэнне НАТА, заявіў напярэдадні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"Мы не ўбачылі адэкватнага ўліку трох нашых ключавых патрабаванняў, якія датычацца недапушчэння пашырэння НАТА, адмовы ад размяшчэння ўдарных сістэм узбраення паблізу расійскіх меж, а таксама вяртання ваеннай інфраструктуры блока ў Еўропе да стану 1997 года", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі пасля перагавораў з венгерскім прэм’ерам Віктарам Орбанам.
Расійскі лідар таксама адзначыў, што НАТА проста падманула РФ у пытанні абяцанняў не прасоўваць альянс – сказалі адно, зрабілі іншае.
"Як вядома, нам былі дадзены абяцанні не прасоўваць інфраструктуру блока НАТА на ўсход ні на адзін дзюйм. Усім гэта добра вядома. Сёння мы бачым, дзе знаходзіцца НАТА – Польшча, Румынія, краіны Прыбалтыкі", - заявіў ён.
Пуцін удакладніў, што гэта можна лічыць звычайным падманам – калі хтосьці не выконвае дадзеных абяцанняў.
Бяспека ў Еўропе
Паводле слоў расійскага лідара, цяпер важна знайсці варыянт для забеспячэння бяспекі ўсіх дзяржаў у Еўропе.
"Трэба знайсці спосаб забяспечыць інтарэсы і бяспеку ўсіх удзельнікаў гэтага працэсу: і Украіны, і еўрапейскіх краін, і Расіі", - сказаў ён.
Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што гэта можна зрабіць толькі пры сур’ёзным і ўдумлівым стаўленні да прапанаванага Расіяй дакумента аб гарантыях.
Перамовы Расіі і ЗША
Нагадаем, у снежні 2021 года Масква апублікавала праекты дамовы з ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі і дзяржаў-членаў НАТА. Масква, у прыватнасці, патрабуе, каб вайсковыя сілы НАТА спынілі ўзводзіць вайсковыя базы ў постсавецкіх краінах, не далучалі Украіну да альянсу і адмовіліся ад далейшага пашырэння на ўсход.
У студзені неаднаразова праходзілі кансультацыі бакоў, аднак перамовы пакуль не прывялі да канкрэтных рашэнняў.
Пры гэтым Масква не раз абвяргала абвінавачанні Захаду ў "агрэсіўных дзеяннях" у дачыненні да Кіева. Як адзначаюць расійскія ўлады, краіна нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць.
Таксама на Sputnik:
Дзярждэпартамент ЗША вырашыў вывезці з Беларусі сем’і сваіх дыпламатаў
Што пад прыцэлам? Эксперт ацаніў узбраенні на заходніх і паўднёвых межах Беларусі
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны
Байдэн адправіць войскі ЗША ва Усходнюю Еўропу – "няшмат"
Лаўроў адказаў, ці будзе вайна Расіі з Захадам