МІНСК, 2 лют – Sputnik. У Беларусі ўстаноўлены абсалютны антырэкорд па захваральнасці на COVID-19: за суткі захварэлі 3634 чалавекі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.
Паказчыкі па захваральнасці за 1 лютага былі амаль удвая меншыя (1918 чалавек). Нагадаем, на мінулым тыдні ў краіне тры дні запар фіксаваліся антырэкорды па каронавірусе.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя 24 гадзіны памерлі 17 чалавек, выпісаны 3296 пацыентаў, праведзена 41658 тэстаў на COVID-19.
За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 748 505 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус, акрыялі 738 181 пацыент. Ахвярамі COVID-19 сталі 6084 чалавек. Усяго ў краіне праведзена больш за 11,7 млн тэстаў.
Твіндэмія ў Беларусі
Як паведаміў у сераду міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, ведамства раней прагназавала выбухны рост захворвання на каронавірус у сувязі з распаўсюджваннем штаму "амікрон".
"Мяркуючы па даследаваннях, ён замяшчаў "дэльта"-штам і выцесніў вірусы грыпу, якія былі яшчэ актуальныя тыдні два таму. Мы нават назвалі гэты працэс івіндэміяй - аднамаментнай цыркуляцыяй грыпу і кавіда", - сказаў Піневіч.
Міністр таксама адзначыў нязначны рост шпіталізацыі. Паводле яго слоў, "амікрон" рэдка пераносіцца ў цяжкай форме.
На фоне павелічэння колькасці інфіцыраваных каронавірусам Міністэрства аховы здароўя апублікавала шэраг загадаў: студэнтам шостых курсаў медыцынскіх ВНУ, якія дапамагаюць у аказанні меддапамогі, дазволілі самастойна афармляць і выдаваць пацыентам бальнічныя.
Лекарам зараз дазволена ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных.
А працадаўцам нагадалі аб праве вызваляць хворага супрацоўніка ад працы без прадастаўлення бальнічнага на тэрмін да трох дзён.
Чытайце таксама:
Піневіч расказаў, ці гатовы паліклінікі да наступлення амікрону
Дыягназ "каронавірус" змогуць ставіць без правядзення ПЦР
Мінздароўя заявіла аб гатоўнасці да росту выпадкаў "амікрона"