У Беларусі звыш 35 тысяч дзяцей прышчэплены ад каронавіруса

У рэспубліцы вакцынуюць непаўналетніх ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў, уколы робяць кітайскай вакцынай Verо Cell (Сінафарм).
Sputnik
МІНСК, 2 лют – Sputnik. У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі расказалі, колькі грамадзян краіны прышчапіліся ад каронавіруса.
Па дадзеных прэс-службы ведамства, больш за 4,5 млн чалавек ужо прайшлі поўны курс вакцынацыі (48,2% насельніцтва рэспублікі). Першую прышчэпку паспелі зрабіць больш за 5 369 000 грамадзян (57,4%).
Непаўналетніх у беларускіх медустановах пачалі прывіваць ад каронавіруса ў канцы мінулага года – 27 снежня.

"Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 35,2 тыс падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 3,5 тыс дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі", - расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Пад’ём захворвання і новыя правілы

На мінулым тыдні тры дні запар у Беларусі фіксаваліся антырэкорды па захворванні на COVID-19. На фоне павелічэння колькасці інфіцыраваных каронавірусам Міністэрства аховы здароўя апублікавала шэраг загадаў.
Так, студэнтам шостых курсаў медыцынскіх ВНУ, якія дапамагаюць у аказанні меддапамогі ў амбулаторна-паліклінічных умовах, дазволілі самастойна афармляць і выдаваць пацыентам бальнічныя.
Акрамя таго, урачы зараз могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных. Правядзення ПЦР- або антыген-даследаванняў не спатрэбіцца, за выключэннем выпадкаў шпіталізацыі.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі таксама звярнулася да работадаўцаў. Ім нагадалі аб праве вызваляць хворага супрацоўніка ад працы без прадастаўлення лістка непрацаздольнасці на тэрмін да трох дзён.
Беларусь закупіць 4 млн доз расійскай вакцыны ад каронавіруса
Чытайце таксама:
Дыягназ "каронавірус" змогуць ставіць без правядзення ПЦР
Мінздароўя заявіла аб гатоўнасці да росту выпадкаў "амікрона"
Што рабіць пры каронавірусе - новая памятка Міністэрства аховы здароўя Беларусі
Лукашэнка зноў перахварэў на COVID-19
Выяўлены гібрыд штамаў "дэльта" і "амікрон", яго назвалі "дэльтакрон"