Вызначыўся састаў на змешаную эстафету зборнай Беларусі на АІ-2022

На папярэдняй Алімпіядзе ў Пхенчхане ў гэтым відзе праграмы беларуская каманда заняла пятае месца.
Sputnik
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Трэнерскі штаб вызначыўся з прозвішчамі беларускіх біятланістаў, якія ў суботу на АІ-2022 пабягуць змешаную эстафету, паведамляе НАК Беларусі.
На старт выйдуць алімпійская чэмпіёнка Дзінара Алімбекава, а таксама Ганна Сола, Мікіта Лобастаў і Антон Смольскі. Спаборніцтвы пройдуць на базе Нацыянальнага біятлоннага цэнтра ў Чжанцзякоў. Пачатак гонкі ў 12.00 па беларускім часе. Прамую трансляцыю правядзе тэлеканал "Беларусь 5".
На папярэдняй зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане ў змешанай эстафеце беларуская каманда заняла пятае месца. Тады першыя два этапы па 6 кіламетраў беглі жанчыны, трэці і чацвёрты па 7,5 кіламетра - мужчыны. Беларусь прадстаўлялі Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін. Было дапушчана ўсяго толькі тры промахі, але гэтага аказалася недастаткова, каб угнацца за больш хуткаснымі сапернікамі. Перамогу святкавалі прадстаўнікі Францыі, другое месца занялі нарвежскія біятланісты, трэцімі сталі італьянцы.

Не толькі біятлон

З беларусаў першымі на пекінскай Алімпіядзе стартуюць лыжнікі. У 10.45 у суботу пачнуцца спаборніцтвы ў жанчын па скіятлоне. Гэта - змешаная лыжная гонка пераследу без перапынку, у якой першую палову (7,5 км) лыжнікі праходзяць класічным стылем, а другую, пасля змены лыж, пераадольваюць каньковым ходам. Беларусь будуць прадстаўляць Анастасія Кірылава і Ганна Каралёва.
У 11.30 пачнуцца спаборніцтвы ў канькабежным спорце ў жанчын. У заяўцы беларускай каманды ў бегу на 3000 метраў Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава і Яўгенія Вараб'ёва.
Таксама на Sputnik:
Пекін напярэдадні Алімпіяды-2022 на фатаграфіях Sputnik
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе - 2022
Шэф беларускай місіі расказаў аб загадках зімовай Алімпіяды ў Пекіне