МІНСК, 5 лют – Sputnik. Канькабежка Марына Зуева адкрыла сёння праграму выступленняў беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе Sputnik.
Яна выступала на дыстанцыі 3000 метраў, але не патрапіла нават у топ-10. Яе вынік – 4:08.70 (+11.77). І гэта ўсяго толькі 16 месца.
Перамогу святкавала нідэрландская спартсменка Ірэн Схаутэн. Яе час 3:56.93 і гэта – новы алімпійскі рэкорд.
На другім месцы размясцілася прадстаўніца Італіі Франчэска Лолабрыджыда (адставанне 1,13 секунды). Тройку лепшых замкнула Ізабэль Вайдэман з Канады (1,71).
У 2018 годзе ў Пхенчхане адбылося дэбютнае выступленне беларускі Марыны Зуевай на Алімпійскіх гульнях. У Карэі яна заняла шостае месца ў мас-старце і сёмае на дыстанцыі 5000 метраў.
Алімпіяда-2022
XXIV зімовыя Алімпійскія гульні праходзяць з 4 да 20 лютага. Усяго ў Гульнях прымуць удзел больш за чатыры тысячы алімпійцаў з 91 краіны свету. Спартыўныя баталіі разгортваюцца ў трох кластарах – Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоу. Спаборніцтвы праходзяць як на новых аб’ектах, так і на пабудаваных да летняй Алімпіяды-2008.
Будзе разыграна 109 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
На Алімпіяду прыбылі 29 беларускіх спартсменаў, якія выступяць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, фігурным катанні і канькабежным спорце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Легендарны барэц Аляксандр Мядзведзь даў параду ўдзельнікам Алімпіяды - відэа
Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды - 2022 у фота
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе - 2022