МІНСК, 5 лют – Sputnik. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі звяртае ўвагу грамадзян на пагаршэнне ўмоў надвор’я і заклікае быць больш асцярожнымі.
З-за моцнага снегападу, а таксама мокрага снегу, парывістага ветру і галалёдзіцы верагодны дарожна-транспартныя здарэнні, пашкоджанні ліній сувязі і электраперадачы.
Акрамя таго, павялічваецца рызыка абрушвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, магчыма падзенне дрэў.
Прагноз на нядзелю
Па прагнозах сіноптыкаў у нядзелю па краіне будзе пахмурна, пройдзе мокры снег. Верагоднасць ападкаў складае 90%. Тэмпература паветра ад 0 да –1°С, вільготнасць 98%. З-за снегападу бачнасць на дарогах дрэнная.
Як паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у нядзелю будзе пераважаць паўднёва-заходні вецер 6–7 м/с, парывамі да 12 м/с.
З-за неспрыяльных умоў надвор’я аб’яўлены жоўты ўзровень небяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сіноптыкі расказалі, калі ў Беларусі пацяплее
Фотафакт: снежны шторм накрыў усходняе ўзбярэжжа ЗША
Снегапады паралізавалі аэрапорт і вуліцы Стамбула
Снегапад абрынуўся на Афіны – фота
ДАІ дала парады пешаходам і вадзіцелям у галалёдзіцу