МІНСК, 5 лют – Sputnik. Першую ўзнагароду сёлетніх Алімпійскіх гульняў у скарбонку расійскай зборнай паклала лыжніца Наталля Няпраева – яна заваявала сярэбраны медаль у скіятлоне, паведамляе Sputnik.
Першай чэмпіёнкай АІ-2022 стала прадстаўніца Нарвегіі Тэрэза Йохауг Яна пераадолела дыстанцыю ў 15 кіламетраў за 44 хвіліны 13,7 секунды. Няпраева саступіла ёй 30,2 секунды, трэцяе месца заняла аўстрыйка Тэрэза Штадлобер (+30,5).
Наталлі Няпраевай 26 гадоў, для яе гэта першая алімпійская ўзнагарода ў індывідуальнай дысцыпліне. Да гэтага расійскія лыжніцы ў скіятлоне медалёў на Алімпійскіх гульнях медалёў не заваёўвалі.
У актыве Няпраевай таксама бронза Гульняў у Пхенчхане, тры медалі чэмпіянатаў свету.
У гэтым сезоне яна перамагла ў агульным заліку шматдзёнкі "Тур дэ Скі", лідзіруе ў Кубку свету.
Скіятлон – гэта змешаная лыжная гонка праследавання без перапынку, у якой першую палову (7,5 км) лыжнікі праходзяць класічным стылем, а другую, пасля змены лыж, пераадольваюць каньковым ходам.
Беларускія спартсменкі ў гэтым відзе праграмы не ўдзельнічалі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды - 2022 у фота
Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з адкрыццём Алімпіяды-2022 у Пекіне
Медалі зімовай Алімпіяды-2022 прэзентавалі ў Пекіне
Пекін напярэдадні Алімпіяды-2022 на фатаграфіях Sputnik
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовай Алімпіядзе - 2022