МІНСК, 7 лют – Sputnik. Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава паказала пяты вынік у індывідуальнай гонцы на 15 км, паведамляе Sputnik.
Некаторы час Алімбекава трымалася ў лідэрах, аднак "зачапіцца" за п'едэстал ёй не ўдалося.
Залатую ўзнагароду заваявала нямецкая біятланістка Дэніз Херман. Другое месца заняла францужанка Анаіс Шэвалье-Бушэ. Замкнула тройку наймацнейшых нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан.
Пераможца гонкі і ўладальніца сярэбранай узнагароды дапусцілі па адным промаху, бронзавы прызёр не закрыла дзве мішэні.
Дынара Алімбекава прамахнулася толькі аднойчы. Адставанне ад лідэра ў беларускі склала 31,9 секунды.
У астатніх прадстаўніц нацыянальнай каманды вынікі гонкі такія: Ірына Лешчанка заняла 41 месца (+04.57,6; 4 промахі), Алена Кручынкіна - 48-е (+05.44,1; 4), Ганна Сола - 54-е (+06.23,2 ; 7).
Канькабежкі таксама без медалёў
Беларускія канькабежкі Кацярына Слоева і Марына Зуева не трапілі ў лік прызёраў АГ-2022 на дыстанцыі 1500 метраў.
Слоева, якая ўпершыню ўдзельнічае ў Гульнях, размясцілася на шаснаццатым радку выніковага пратакола. Для Зуевай гэта ўжо другая Алімпіяда, але пакуль зноў няўдалая. У мінулы раз на гэтай дыстанцыі яна была дыскваліфікаваная за пераход на іншую дарожку, зараз жа яна заняла 23-е месца.
Чытайце таксама:
Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе
Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022