Відэа

Сіроты-інваліды мараць выступіць на Паралімпіядзе - відэа

У гэтых дзяўчынак аднолькавыя не толькі імёны. У іх лёсах шмат агульнага. Абедзьве нарадзіліся з інваліднасцю, пра бацькоў амаль нічога не ведаюць. Цяпер яны асвойваюцца ў дарослым жыцці. Глядзіце на відэа, як не развучыцца марыць нават у самыя цяжкія хвіліны.
Sputnik
Кацю Мышко і Кацю Захаваеву неаднаразова перакідвалі з аднаго дзіцячага дома ў іншы. Чаму – самі не ведаюць, дарослыя не тлумачылі. Выпускаліся ў дарослае жыццё з Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, аб якім успамінаюць зараз з цеплынёй.
Мышко вучыцца на фатографа. Гаворыць, што не ўсё пакуль атрымліваецца, бо фізічна стамляецца вельмі хутка. Захаваева ўладкавалася на працу ў кавярню, але ўстанову неўзабаве закрылі на рэканструкцыю. Цяпер без працы, жыве на пенсію па інваліднасці 300 рублёў.
Аб’ядноўвае іх спорт: фехтаванне на інвалідных калясках. Мышко спачатку вельмі спалохалася, калі прапанавалі фехтаваць, бо гэта вельмі складана і нагрузка вялікая. Потым псіханула, калі папрасілі сесці ў інвалідную каляску: у яе ДЦП. Няпроста складаліся спачатку адносіны і з трэнерам – здаўся занадта строгім.
Займаецца спортам ужо шэсць гадоў. Двойчы станавілася чэмпіёнкай Беларусі. Марыць патрапіць на Паралімпійскія гульні 2024 года.
Захаваева толькі-толькі прыступіла да трэніровак. Трэнер хваліць, кажа, што ў Кацярыны байцоўскі характар, хуткая рэакцыя, лідарскія якасці.
Трэніроўкі ў яе шэсць разоў на тыдзень, дабірацца даводзіцца з двума перасадкамі, а потым яшчэ метраў 400 трэба пераадольваць у калясцы па глыбокім снезе.
Абедзве Каці не прывыклі скардзіцца. Разлічваюць на сябе і добрых людзей.
Таксама на Sputnik:
Бізнес без абмежаванняў: праца інклюзіўнага кафэ з "асаблівым" персаналам
Насуперак дыягназам: як сірата з ДЦП змагла прыйсці да сваёй мары
Гісторыя мінскай сям'і, якая набрала мільён праглядаў на YouTube