МІНСК, 8 лют – Sputnik. Доступ да двух сайтаў, якія заклікалі да зрыву рэферэндуму па Канстытуцыі, абмежаваны на тэрыторыі краіны паводле рашэння пракурора Віцебскай вобласці, паведаміла Генеральная пракуратура.
У адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі канстытуцыйны рэферэндум пройдзе 27 лютага, датэрміновае галасаванне пройдзе з 22 да 26 лютага.
"Па пастановах пракурора Віцебскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-сайтаў zubr.media і xx2022.org. Устаноўлена, што на гэтых рэсурсах размяшчаліся недакладныя звесткі аб запланаваным у лютым 2022 года ў Беларусі рэферэндуме, а таксама заклікі да пашкоджання бюлетэняў падчас галасавання", - паведамілі Sputnik у Генпракуратуры.
Там таксама падкрэслілі, што матэрыялы інтэрнэт-сайтаў матывавалі грамадзян Беларусі да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і дзяржаву ў цэлым.
Пасля пратэстаў жніўня 2020 года ў Беларусі абнавілі заканадаўства ў частцы адказнасці за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. У мінулым годзе законы ўступілі ў сілу. У прыватнасці, пракуроры нараўне з КДБ атрымалі права выносіць рашэнне аб закрыцці доступу да сайтаў.
Раней у інтэрв’ю Sputnik кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка назваў заклікі да байкоту рэферэндуму, з якімі выступае апазіцыя, дэструктыўнымі праявамі.
Да асноўнага дня рэферэндуму застаецца менш за тры тыдні, ужо сфарміраваны тэрытарыяльныя камісіі, участкі для галасавання, хутка ў паштовыя скрыні кінуць запрашэнні прыйсці прагаласаваць. На рэферэндум вынесена адно пытанне – ці падтрымліваеце змяненні ў Асноўны закон.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЦВК Беларусі патлумачыла, чаму не будзе выбарчых участкаў за мяжой
Кіраўнік ЦВК Карпенка: заклікаць да байкоту рэферэндуму дэструктыўна
Прынялі шторкі з кабінак: Карпенка распавёў пра санэпідмеры на рэферэндуме
Вальфовіч: антыбеларускія цэнтры хочуць сарваць рэферэндум
МЗС РФ: Захад можа ўчыніць правакацыю ў Беларусі падчас рэферэндуму