https://bel.sputnik.by/20220207/tsvk-belarus-patlumachyla-chamu-ne-budze-vybarchykh-uchastka-za-myazhoy-1060114150.html
ЦВК Беларусі патлумачыла, чаму не будзе выбарчых участкаў за мяжой
ЦВК Беларусі патлумачыла, чаму не будзе выбарчых участкаў за мяжой
Sputnik Беларусь
Па словах Ігара Карпенкі, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах за мяжой ад агульнага спіска прагаласавала вельмі малая колькасць грамадзян. 07.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-07T10:22+0300
2022-02-07T10:22+0300
2022-02-09T15:09+0300
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
цвк
цвк рэспублікі беларусь
беларусь
канстытуцыя рэспублікі беларусь
ігар карпенка
рэферэндум
мяжа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/28/1043252850_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_c381a9e6333e825c0be6daa093c9b463.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка патлумачыў, чаму не будуць адкрывацца выбарчыя ўчасткі за мяжой.Паводле яго слоў, гэта звязана з шэрагам прычын. Так, каля трэці дыпмісій не адкрываюць участкі, таму што там людзей, якія маюць права волевыяўлення, менш за дваццаць.Акрамя таго, улічваюцца пытанні эпідэміялагічнай бяспекі ў краінах, а яны ўсюды розныя, адзначыў Карпенка."У кожнай краіне ёсць нейкія абмежавальныя меры, якія не даюць магчымасці паўнацэнна арганізаваць гэту работу", - удакладніў ён у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".Па словах Ігара Карпенкі, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах за мяжой ад агульнага спіска прагаласавала вельмі малая колькасць грамадзян.Назіральнікі на рэферэндумеКіраўнік ЦВК Беларусі таксама расказаў, што ўжо зарэгістравана больш за 800 нацыянальных назіральнікаў."Іх 875 пакуль зарэгістравана пры тэрытарыяльных камісіях. Вядома ж, яшчэ будуць рэгістравацца назіральнікі", - удакладніў ён.Акрамя таго, на рэферэндум запросяць і міжнародных назіральнікаў ад СНД."Па заяве кіраўніка штаба, місія СНД будзе сфарміравана ў складзе каля 120 чалавек", - указаў Карпенка.А вось палітычныя партыі, на думку Карпенкі, праяўляюць слабую актыўнасць пры рэгістрацыі назіральнікаў на будучым рэферэндуме.Галасаваць па ID-карцеІгар Карпенка таксама расказаў, што ўладальнікі ID-карт і біяметрычных пашпартоў не адчуюць цяжкасцей пры галасаванні."Мы прынялі шэраг пастаноў, якія ўлічваюць змяненні, што адбыліся, у тым ліку ў заканадаўстве, і яны ўжо арганізацыйна рэалізуюцца", - сказаў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.Ігар Карпенка заявіў, што падрыхтоўка да рэферэндуму па ўнясенні змен у Канстытуцыю краіны ідзе без праблем.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220128/valfovch-antybelaruskya-tsentry-khochuts-sarvats-referendum-1059868612.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/28/1043252850_129:0:2740:1958_1920x0_80_0_0_9d1a0baef07cecbfb134c27e67b74cc5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, цвк, цвк рэспублікі беларусь, беларусь, канстытуцыя рэспублікі беларусь, ігар карпенка, рэферэндум, мяжа
папраўкі ў канстытуцыю беларусі, цвк, цвк рэспублікі беларусь, беларусь, канстытуцыя рэспублікі беларусь, ігар карпенка, рэферэндум, мяжа
ЦВК Беларусі патлумачыла, чаму не будзе выбарчых участкаў за мяжой
10:22 07.02.2022 (абноўлена: 15:09 09.02.2022) Па словах Ігара Карпенкі, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах за мяжой ад агульнага спіска прагаласавала вельмі малая колькасць грамадзян.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка патлумачыў, чаму не будуць адкрывацца выбарчыя ўчасткі за мяжой.
Паводле яго слоў, гэта звязана з шэрагам прычын. Так, каля трэці дыпмісій не адкрываюць участкі, таму што там людзей, якія маюць права волевыяўлення, менш за дваццаць.
"У нас абмежаваны кантынгент дыпламатычных работнікаў з-за шэрага абставін. Вы ведаеце, што ўведзены шэраг абмежаванняў, санкцый і, вядома, прайшла аптымізацыя супрацоўнікаў, якія там працуюць", - назваў яшчэ адну прычыну кіраўнік ЦВК.
Акрамя таго, улічваюцца пытанні эпідэміялагічнай бяспекі ў краінах, а яны ўсюды розныя, адзначыў Карпенка.
"У кожнай краіне ёсць нейкія абмежавальныя меры, якія не даюць магчымасці паўнацэнна арганізаваць гэту работу", - удакладніў ён у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Па словах Ігара Карпенкі, на мінулых прэзідэнцкіх выбарах за мяжой ад агульнага спіска прагаласавала вельмі малая колькасць грамадзян.
"На мінулых прэзідэнцкіх выбарах за мяжой ад агульнага спісачнага складу галасавала ўсяго 0,3%", - дадаў ён.
Назіральнікі на рэферэндуме
Кіраўнік ЦВК Беларусі таксама расказаў, што ўжо зарэгістравана больш за 800 нацыянальных назіральнікаў.
"Іх 875 пакуль зарэгістравана пры тэрытарыяльных камісіях. Вядома ж, яшчэ будуць рэгістравацца назіральнікі", - удакладніў ён.
Акрамя таго, на рэферэндум запросяць і міжнародных назіральнікаў ад СНД.
"Па заяве кіраўніка штаба, місія СНД будзе сфарміравана ў складзе каля 120 чалавек", - указаў Карпенка.
А вось палітычныя партыі, на думку Карпенкі, праяўляюць слабую актыўнасць пры рэгістрацыі назіральнікаў на будучым рэферэндуме.
Ігар Карпенка таксама расказаў, што ўладальнікі ID-карт і біяметрычных пашпартоў не адчуюць цяжкасцей пры галасаванні.
"Мы прынялі шэраг пастаноў, якія ўлічваюць змяненні, што адбыліся, у тым ліку ў заканадаўстве, і яны ўжо арганізацыйна рэалізуюцца", - сказаў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.
"Калі чалавек з ID-картай не ўнесены ў спісак для галасавання, участковая камісія будзе працаваць у кантакце з сістэмай пашпартна-візавай службы, каб аператыўна ўдакладніць месца яго пражывання і ўнесці яго ў спісак", - дадаў старшыня ЦВК.
Ігар Карпенка заявіў, што падрыхтоўка да рэферэндуму па ўнясенні змен у Канстытуцыю краіны ідзе без праблем.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пасольства Беларусі ў Расіі растлумачыла,
дзе прагаласаваць на рэферэндумеПрынялі шторкі з кабінак: Карпенка распавёў пра санэпідмеры на рэферэндуме