Лукашэнка паскардзіўся, што Захаду не падабаецца рэферэндум па Канстытуцыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2022
Падпісацца
У сучаснай гісторыі Беларусі ўжо тройчы праводзіліся ўсенародныя галасаванні, якія ў выніку прыводзілі да ўнясення змяненняў у Асноўны закон.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Сёння прыйшоў час узмацніць Асноўны закон палажэннямі, якія будуць забяспечваць развіццё Беларусі ва ўмовах новых выклікаў і пагроз нашай дзяржаўнасці, аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі ў Палацы незалежнасці.
Паводле яго слоў, беларускае грамадства падышло да лагічнага канца працэсу па правядзенні рэформы Канстытуцыі, які прайшоў не ў кабінетах, а на месцах: у рэгіёнах і калектывах. Прапановы, выпрацаваныя там, увайшлі ў праект змяненняў.
"На сёння яны развіты, дапоўнены і дапрацаваны Канстытуцыйнай камісіяй, рабочай групай, прафесійнымі юрыстамі, правазнаўцамі, прайшлі шырокае абмеркаванне ў грамадстве", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго нагадаў прысутным, што ў сучаснай гісторыі рэспублікі такая форма волевыяўлення беларусаў, як рэферэндум, ужо тройчы адыграла сваю ролю ў лёсе краіны.

Захад незадаволены

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларусы на рэферэндуме зробяць правільны выбар, які будзе абдуманым і мудрым.
"Але пытанне не ў гэтым. У тым, што гэты выбар ужо не падабаецца Захаду. Вы ведаеце, што заўсёды і ўсе рэферэндумы і якія б там ні было выбары не ўспрымаліся там яшчэ да пачатку іх правядзення. Успомніце мінулыя часы: мы яшчэ не пачалі кампанію нейкую, яны яе ўжо перакрэслілі. Дакладна так будзе і зараз, не стане выключэннем будучая кампанія", - цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.

Дзяржава абароніць чыноўнікаў

На думку беларускага лідара, будзе аказвацца ціск на заводы, калектывы, педагогаў медыкаў пры дапамозе галоўнага рэсурсу ў выглядзе сацсетак і месенджэраў. Пры гэтым галоўнай мішэнню выступаюць члены ўчастковых і іншых камісій. Пры гэтым ён запэўніў, што праваахоўныя органы атрымалі задачу забяспечыць абарону гэтых людзей, аб чым нядаўна гаварыў і міністр унутраных спраў.
"Няхай нават не перажываюць тыя, хто сёння займаюцца дзяржаўнымі справамі. У нас сёння не тая сітуацыя, што была ў 2020 годзе, і кожнага мы зможам абараніць. Гэта - наш святы абавязак. Не дай бог, яны дакрануцца хоць да аднаго чалавека. Вы ведаеце, што будзе", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Адказнасць вертыкалі ўлады

На яго думку, могуць адбыцца правакацыі, мэтай якіх будзе ўвядзенне новых санкцый або шантаж пры дапамозе ваенных сродкаў.
"Ён пачаўся ўжо - верталёты, беспілотнікі, расстрэл знакаў пагранічных, перасячэнне нашай мяжы", - пералічыў беларускі лідар пагрозы.
Прычым звярнуў увагу, што часовае знаходжанне войск НАТА стала пастаянным, а колькасць воінскага кантынгенту нарошчваецца. Аляксандр Лукашэнка назваў дзейсным рэцэптам процідзеяння маніпуляванню грамадскай свядомасцю асабістую адказнасць кожнага за лёс краіны.
"Безумоўна, вертыкалі ўлады, эканамічнаму блоку, праваахоўным органам неабходна прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі і спакойнага жыцця людзей у наступны перыяд", - падсумаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2022
Ядзерная зброя ў Беларусі
Ядзерная зброя і Канстытуцыя: Пуцін і Макрон абмеркавалі Беларусь
Чытайце таксама:
ЦВК Беларусі патлумачыла, чаму не будзе выбарчых участкаў за мяжой
Кіраўнік ЦВК Карпенка: заклікаць да байкоту рэферэндуму дэструктыўна
ЦВК абвясціла свежыя звесткі па акрэдытаваных міжнародных назіральніках
Вальфовіч: антыбеларускія цэнтры хочуць сарваць рэферэндум
Савіных раскажа ў ПАСЕ аб канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі
Стужка навiн
0