МІНСК, 8 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі ў Палацы Незалежнасці пракаменціраваў інфармацыю аб магчымай адпраўцы ў Сірыю беларускіх ваенных.
Раней стала вядома, што расійскі ўрад апублікаваў праект пагаднення з беларускім бокам аб накіраванні воінскага кантынгенту колькасцю 200 чалавек у Сірыйскую Арабскую рэспубліку. З такой просьбай да афіцыйнага Мінска звярнулася вышэйшае кіраўніцтва ў Дамаску. Прадугледжваецца, што беларускія спецыялісты будуць размешчаны на расійскай авіябазе.
"Учора чарговы фэйк, што нібыта расійскі ўрад прыняў рашэнне ледзь не паслаць нашых вайскоўцаў у Сірыю. Для мяне гэта было навіной. Вы разумееце, што па цяперашніх законах гэта немагчыма без прэзідэнта. Але я нікога туды не дасылаў", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Паводле слоў беларускага лідэра, у гэтым выпадку размова ідзе аб тым, што сірыйскі ўрад звярнуўся па дапамогу і папрасіў накіраваць медыкаў.
"Я кажу: добра, калі хтосьці захоча паехаць з нашых урачоў, перш за ўсё ваенных, яны паедуць. Але не зараз. Таму што ў нас сваіх зараз праблем вышэй даху. Яшчэ гэтая пандэмія так званая не скончылася", - нагадаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць у Сірыю
Супрацоўнікаў МНС хочуць узброіць: з чаго іх навучаць страляць?
Лукашэнка не мае намеру мірыцца з дзеяннямі ўлад Украіны