Усё больш бальніц у Мінску перапрафілююцца "пад каронавірус"

Увосень частка аддзяленняў і стацыянараў вярталіся да працы са "звычайнымі" пацыентамі, "размываліся" і выходзілі з рэжыму інфекцыйных шпіталяў. Прырост новых выпадкаў каронавіруса ў краіне зноў мяняе планы медыкаў.
Sputnik
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Яшчэ некалькі аддзяленняў у дзвюх бальніцах сталіцы перайшлі ў рэжым працы інфекцыйнага стацыянара і працуюць з каронавірусам, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Некаторыя бальніцы паступова згортваюць аказанні планавай дапамогі: у краіне становіцца ўсё больш хворых на COVID-19.
"Для аказання меддапамогі дарослым пацыентам з COVID-19 сёння ў Мінску адкрыліся некалькі аддзяленняў у 2-й і з пятніцы плануецца адкрыццё аддзяленняў у 1-й гарадской клінічнай бальніцы", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Якія бальніцы ў Мінску "працуюць з каронавірусам"

Цяпер медыцынскую дапамогу пацыентам з каронавірусам аказваюць у 11 стацыянарах: у дарослай і дзіцячай "інфекцыёнцы", у бальніцах №2, 3, 4, 5, 6, 10, у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Таксама дзяцей з дыягназам COVID-19 лечаць у 3-й дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.
Для парадзіх з каронавірусам арганізаваны ложкі ў радзільным доме 6-й бальніцы і ў 3-й бальніцы.
Агульны ложкавы фонд сталіцы – 10 185 месцаў, з якіх каля трох тысяч выдзелены для лячэння пацыентаў з каронавірусам, яшчэ 125 – для далечвання.

Да новай хвалі гатовы

Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч тлумачыў, што хаця нагрузка на паліклінікі зараз узрасла з-за росту новых выпадкаў хворых, выбухной шпіталізацыі ў краіне не чакаюць: "амікрон" часта пераносіцца лягчэй і радзей даводзіць да бальнічнага ложка.
Нагадаем, што ў сувязі з ростам захворвання Міністэрства аховы здароўя ўзаконіла некаторыя новаўвядзенні. Так, работнікам дазволілі знаходзіцца дома без бальнічнага пры прыкметах інфекцыі на працягу трох дзён.
Урачы зараз могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных – без правядзення ПЦР, а студэнтам-медыкам шостых курсаў дазволілі выдаваць лісты непрацаздольнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Лабараторнае закуліссе: як беларускія вучоныя ствараюць вакцыну ад COVID-19
Чытайце таксама:
Стала вядома, ці небяспечны COVID-19 для палавой функцыі мужчын
Пачалі будаваць завод, дзе будуць выпускаць беларускую вакцыну ад каронавіруса
Магчыма з'яўленне новага штаму COVID-19 - Расспажыўнагляд
Хадзілі па грані: Піневіч расказаў пра запас медыцынскага кіслароду ў краіне
Эпідэміёлагі расказалі, калі каронавірус у Беларусі пойдзе на спад