МІНСК, 10 лют – Sputnik. У рамках сумеснага вучэння Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць-2022" лётчыкі ПКС РФ на палігоне ў Брэсцкай вобласці адпрацавалі імітацыю знішчэння з паветра ўмоўнага саперніка на зямлі, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.
Авіяцыйныя ўдары па цэлях былі зроблены з розных відаў манеўру штурмавікамі Су-25, удакладнілі ў Мінабароны.
"У рамках сумеснага вучэння "Саюзная рашучасць-2022" экіпажы самалётаў Су-25 Паветрана-касмічных сіл Расіі выканалі задачы па выяўленні замаскіраваных аб’ектаў, якія абазначаюць пункты кіравання, браняваную і аўтамабільную тэхніку ўмоўнага саперніка", - распавялі там.
Магутная расійская зброя ў небе і на зямлі
Вучэнні стартавалі сёння і скончацца 20 лютага. Расійскія вайскоўцы прыбылі на манеўры са сваёй самай сучаснай тэхнікай.
Так, на палігонах – ЗРК С-400 "Триумф", ЗРПК "Панцирь-С1", самалёты Су-30СМ, Су-35С, а таксама шматлікія ўзоры мадэрнізаванай бронетэхнікі.
Акрамя таго, у вучэннях будзе задзейнічаны аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер-М". Раней гэтую магутную расійскую зброю можна было ўбачыць у Беларусі толькі на парадах у Мінску ў гонар Дня незалежнасці.
Выключна мірны характар
Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг раней заявіў, што бачыць рызыку ў вучэннях Беларусі і Расіі: нібыта манеўры могуць паслужыць маскіроўкай для ўварвання РФ на ўкраінскую тэрыторыю.
Паводле яго слоў, каля меж Украіны ідзе "нарошчванне ваенных сіл" і "паралельна гучыць пагрозлівая рыторыка".
Аднак у Маскве неаднаразова падкрэслівалі, што РФ нікому не пагражае і не плануе ні на кога нападаць. Акрамя таго, Масква не раз адзначала, што заявы аб магчымай агрэсіі – гэта толькі падстава, каб размясціць больш ваеннай тэхнікі НАТА каля расійскіх меж.
У Мінску таксама неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што ў сумесных з РФ вучэннях няма нічога надзвычайнага: яшчэ ў канцы мінулага года прэзідэнты дзвюх краін пацвердзілі планы правесці манеўры на беларускай тэрыторыі. Прычым параметры іх правядзення не парушаюць узятыя на сябе Беларуссю і Расіяй міжнародныя абавязацельствы, падкрэсліваў беларускі бок.
Як паведамлялася, асвятляць ход вучэнняў будзе больш за 150 журналістаў і блогераў з Беларусі, Расіі і іншых краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ракетны комплекс "Искандер-М" прыбыў на вучэнні ў Беларусь – відэа
Сёння ў Беларусі стартуе вучэнне "Саюзная рашучасць – 2022"
Беларускія вайскоўцы навучыліся псіхалагічна ўздзейнічаць на баевікоў
Як выглядае трэніроўка Су-30СМ і Су-35С – відэа
Каб не было вайны: Петрышэнка заклікаў астудзіць "гарачыя галовы"