МІНСК, 11 лют – Sputnik. Цэны на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі будуць расці, аднак рэзкага павышэння не чакаецца, заявіў у пятніцу журналістам міністр ЖКГ Андрэй Хмель.
Паводле яго слоў, тарыфы на 2022 год ужо ўстаноўлены, мяняць іх не будуць. Прапановы па цэнах унесены ўжо на 2023 год – яны некалькі вырастуць.
"Безумоўна, будзем працаваць у рамках 5-доларавага калідора. Мы прымаем усе намаганні для таго, каб гэта ўтрымліваць, а гэта насамрэч дастаткова няпроста", - растлумачыў кіраўнік міністэрства, яго словы перадае БелТА.
Ён адзначыў, што арганізацыі ЖКГ абавязаны стрымліваць рост затрат на свае паслугі з дапамогай "цэлага комплексу арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў".
"Магу запэўніць насельніцтва краіны ў тым, што рэзкага павышэння ўзроўню тарыфаў у Беларусі не чакаецца, усё будзе адбывацца планава, механізм празрысты і зразумелы для людзей", - дадаў Хмель.
ЖКГ у 2021 годзе
Па словах міністра, у мінулым годзе жыллёва-камунальная галіна спрацавала даволі нядрэнна. Камунальнікі правялі капітальны рамонт больш за 3,4 млн "квадратаў" жылля – гэта самы высокі паказчык за апошнія гады.
Энергетыкі замянілі больш за 450 км цеплавых сетак, 430 км сетак водазабеспячэння, 170 км сетак каналізацыі. Таксама было пабудавана больш за 200 станцый абезжалезвання.
Як даражэе "камуналка"?
Тарыфы на паслугі ЖКГ былі пералічаны ў канцы 2021 года, іх зацвердзіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, падаражэнне адбываецца планава ў два этапы.
З 1 студзеня ў краіне падаражэлі водазабеспячэнне, падагрэў вады, водаадвядзенне, праца ліфтаў, уборка дапаможных памяшканняў, вываз смецця і іншае – на 11 рублёў 10 капеек.
З 1 чэрвеня вырастуць цэны на ацяпленне, святло і газ на мэты ацяплення – на 3 рублі 4 капейкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Высветлілася, колькі беларусы будуць плаціць за газ у 2022-м
Камунальныя паслугі падаражэюць у Беларусі
Новыя нормы падагрэву вады ў жылых дамах зацверджаны ў Мінску
Генпракуратура распавяла аб карупцыі ў сістэме ЖКГ
Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў студзені зноў стала двухзначнай